Карэспандэнты «Белсату» выйшлі на вуліцы Менску, спадзеючыся знайсці тых, хто верыць, што заробак $ 500 неўзабаве будуць мець усе беларусы.
«Заробак залежыць ад мазгоў. Вышэй галавы не скочыш», – мяркуе жыхарка сталіцы.
«Заробак $ 500? Як? Ён увогуле з эканомікаю сябруе?», – задаецца пытаннем малады хлопец.
«Трэба рацыянальна размяркоўваць сродкі, а не лядовыя палацы будаваць. Тады магчыма і будуць магчымасці падняць заробкі», – кажа мянчук.
Больш меркаванняў у відэаматэрыяле!