Паводле закону, беларусам з міжнароднай абаронай нельга ездзіць на радзіму.
Юрыстка Ганна Маціеўская расказала, што ведае выпадкі, калі Польшча пачынала справу аб пазбаўленні міжнароднай абароны беларусаў, якія ездзілі ў Расею. Яна папярэджвае: як мінімум, такім людзям давядзецца тлумачыць спецслужбам, што яны рабілі ў небяспечнай для іх краіне.
Акрамя таго, юрыстка дадала, што не выдаць статус абароны могуць за любое парушэнне закону Польшчы.
«У цэлым, вядома, назіраецца тэндэнцыя да ўзмацнення міграцыйнай палітыкі. […] Нават перавышэнне хуткасці на аўтамабілі расцэньваецца польскімі міграцыйнымі органамі як пагроза грамадскаму парадку. І ў дзвюх інстанцыях ужо была вынесеная негатыўная пастанова», – кажа яна ў інтэрв'ю «DW Беларусь».
Нагадаем, паводле правілаў беларусам з міжнароднай абаронай Польшчы лепш забыцца пра паездкі дадому і кантакты з пасольствам Беларусі: гэта можа прывесці да анулявання статусу, бо яго галоўная мэта – не выдаць асобу радзіме для неабгрунтаванага пераследу.
Адкрытай забароны на паездкі беларусаў у Расею няма, але з улікам таго, што паміж Беларуссю і Расеяй няма мытных пастоў, беларусы (тэарэтычна) могуць трапіць на радзіму. Аднак нават і без вяртання дадому Расея таксама ёсць патэнцыйна небяспечнаю краінаю для беларусаў, бо выдае грамадзянаў на запыт лукашэнкаўскіх сілавікоў.
Чытайце таксама:
- Як звярнуцца па міжнародную абарону ў Польшчы? Пакрокавая інструкцыя і складанасці
- 8 папулярных пытанняў пра міжнародную абарону ў Польшчы
- «Як выклікаюць людзей у чарзе, ніхто не разумее». Што кажуць людзі, якія падаваліся на міжнародную абарону ў Польшчы
- Выязджаць з Польшчы і працаваць пасля падачы на міжнародную абарону можна. Тлумачым
Тэса Анэйда belsat.eu