навіны

Чаму Лукашэнка не начапіў георгіеўскай стужкі?

Праўладны мітынг у Горадні ў жніўні 2020 года
Праўладны мітынг у Горадні ў жніўні 2020 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Парады скончыліся, а пытанні засталіся: чаму Аляксандр Лукашэнка так і не прагнуўся з георгіеўскай стужкай, нягледзячы на ціск асабіста Уладзіміра Пуціна? І чаму рэжым усё больш усведамляе, што з «русским миром» яму не па дарозе? Адказу шукалі Вячаслаў Сіўчык і Віталь Рымашэўскі ў праграме «Двубой» з Віталём Цыганковым.

«Аўтарытарныя краіны, аўтарытарныя рэжымы, якімі ёсць Беларусь і Расея, – гэта заўсёды сімволіка. Сімволіка надзвычай важная, і таму, мы бачылі, на парадзе ў Маскве частка лідараў былога СНД надзела гэтыя стужкі, частка – не. Тое, што Лукашэнка не надзеў «каларадкі», – гэта, безумоўна, сімвалічна.

,,

 І Аляксандр Лукашэнка будуе таксама дыктатуру, таталітарызм унутры нашай краіны, і ён, безумоўна, бароніць суверэнітэт, але ў тым сэнсе слова «суверэнітэт», у каторым гэтае слова выкарыстоўвалася ў Сярэднявеччы, калі суверэнітэт азначаў адзінаўладную, без абмежаванняў, уладу аднаго чалавека над пэўнай тэрыторыяй», – тлумачыць Віталь Рымашэўскі, спікер фракцыі беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў у Каардынацыйнай радзе.


Вячаслаў Сіўчык і Віталь Рымашэўскі. Скрыншот: Двубой
Вячаслаў Сіўчык і Віталь Рымашэўскі. Скрыншот: Двубой

Паводле Рымашэўскага, для Лукашэнкі георгіеўская стужка – гэта «варожы сімвал, які паражае яго ўладзе». Менавіта таму самаабвешчаны кіраўнік Беларусі і не надзеў стужкі ні на парадзе ў Маскве, ні на парадзе ў Менску.

У той жа час, паводле прадстаўніка БХД, Расейская імперыя, якая будуецца Пуціным, усё больш і больш грунтуецца на шавінізме і вынішчэнні ідэнтычнасцяў іншых народаў, што ўваходзяць у склад РФ.

Праўладны мітынг у Горадні ў жніўні 2020 года. Фота: Белсат
Георгіеўская стужка разладу: як у Расеі прыдумалі сімвал «русского мира» 20 гадоў таму Шуфлядка

Аднак Вячаслаў Сіўчык, лідар руху салідарнасці «Разам», лічыць усе разважанні наконт таго, ці надзеў Лукашэнка чорна-рудую стужку, надуманымі, бо, напрыклад, «Несмяротны полк» у Менску быў дазволены. Маўляў, гэтага не варта перабольшваць, бо Лукашэнка застаецца прыхільнікам «расейскага імперыялізму» і працягвае «данішчаць беларускі народ».

І значную актыўнасць на гэтым шляху праяўляюць такія расейскія актывісты, як Вольга Бондарава. Аднак і для іх ёсць чырвоная лінія, якую нельга пераходзіць, – гэта сям’я Лукашэнкі.

Віталь Рымашэўскі лічыць, што сярод чыноўнікаў рэжыму ёсць яшчэ такія, як памерлы Уладзімір Макей ці адзін з лідараў дэмакратычных сілаў Павел Латушка, якія могуць перайсці на бок народу: «Трэба шукаць сяброў сярод ворагаў». Чыноўнікі адчуваюць пагрозу «русского мира», з якім судакранаюцца ў сваёй дзейнасці, і не жадалі б яго пашырэння ў Беларусі. Але, паводле Вячаслава Сіўчыка, нельга давяраць тым, хто доўгі час падтрымліваў рэжым і працаваў на яго ўмацаванне ў краіне, а пасля на хвалі 2020 года пастанавіў перайсці на бок пратэстоўцаў. І тым больш нельга забывацца пра тых, каго рэжым фактычна асудзіў на смерць, як Вітольда Ашурка і Алеся Пушкіна. Тым больш што з’яўляюцца ўсё новыя і новыя паведамленні пра смерць былых палітзняволеных, сярод іх Ганны Кандраценкі і Тамары Каравай. Што з гэтым рабіць?

Выстава вайсковай тэхнікі ля парку Перамогі. Менск, Беларусь. 9 траўня 2021 года. Фота: Белсат
Выстава вайсковай тэхнікі ля парку Перамогі. Менск, Беларусь. 9 траўня 2021 года. Фота: Белсат

Глядзіце новае выданне праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым:


belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10