навіны

Зніжаць субсідыі на камуналку ды транспарт і павысяць падаткі. Апублікавалі праграму ўраду Беларусі

Будынак ураду Беларусі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: svaboda.org
Будынак ураду Беларусі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: svaboda.org
podpis źródła zdjęcia

Савет Міністраў Беларусі пастановаю № 254 за 8 траўня зацвердзіў праграму дзейнасці на 2025–2029 гады. Дакумент, што налічвае 113 заданняў, апублікаваны 14 траўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Людзі пераходзяць дарогу на Нямізе ў Менску, Беларусь. 14 траўня 2021 года. Фота: Белсат
План амбітны, але эфектыўнасць яго сумнеўная. Урад Беларусі прадставіў праграму на пяцігодку Аналітыка

Урад збіраецца падтрымліваць устойлівасць бюджэту і дзяржаўнага доўгу, а ў планаванні – перайсці ад колькасных да якасных паказнікаў. Саўмін таксама хоча пашыраць паўнамоцтвы мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Прадугледжаныя і заданні для забеспячэння «тэхналагічнага суверэнітэту».

У падатковай сферы плануецца павялічыць падатковую нагрузку на заможных платнікаў, уключаючы іхныя даходы і маёмасць. Урад таксама хоча стварыць аўтаматызаваную сістэму ацэнкі эфектыўнасці падатковых ільготаў на падставе аналізу фінансавых вынікаў дзейнасці платнікаў.

Не менш як на траціну мяркуецца павялічыць унёсак нябанкаўскага сегменту фінансавага рынку ў фінансаванне эканомікі. Зрабіць гэта плануюць праз павышэнне ўнёску страхавога сектару, паляпшэнне інстытуцыйнага асяроддзя для развіцця рынку карпаратыўных каштоўных папераў.

Цэнавая палітыка будзе праводзіцца «з акцэнтам на ўстанаўленне справядлівых цэнаў і тарыфаў». Для гэтага мяркуецца распрацаваць сярэднетэрміновы «тарыфны сшытак» з «цэнавымі калідорамі» для сталага рэгуляваных цэнаў. Змяняцца такія цэны будуць на падставе прагнознага ўзроўню базавага індэксу спажывецкіх цэнаў. У 2026 годзе плануецца вызначыць пералік рэгуляваных пазіцыяў, а ў 2027–2029 гадах – сфармаваць на падставе яго эталонныя цэны і тарыфы.

Урад збіраецца скараціць або зліквідаваць субсідаванне жыллёва-камунальных паслуг. У 2026–2029 гадах плануецца забяспечыць стоадсоткавае пакрыццё сярэднерэспубліканскіх выдаткаў на іх. Не менш як 60 % павышэння тарыфаў будуць накіроўвацца на павышэнне тарыфу на цеплаэнергію. Індэксацыю тарыфаў хочуць праводзіць штоквартал. У 2026 годзе Саўмін хоча распрацаваць нормы спажывання асобных ЖКП і ўвесці дыферэнцаваную аплату за іх, у тым ліку за спажыванне звыш нормаў.

Скарачацца таксама будзе субсідаванне ў сферы транспарту. Для гэтага плануюць увесці планава-разліковыя цэны на перавоз пасажыраў, а затым і прэзентаваць прапановы паэтапнага павышэння тарыфаў. Пры гэтым плануецца павялічыць аб'ём пасажырскіх перавозак у 1,2 разу.

Урад плануе стварыць не менш шасці дзяржаўных карпарацыяў, перадусім у сельскагаспадарчым машынабудаванні, дрэваапрацоўцы, тэкстыльнай, машынабудаўнічай, кандытарскай і алкагольнай галінах.

Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін на форуме, прысвечаным дэмаграфіі ў Беларусі. Крыніца: Мінпрацы і сацабароны
«Невыкананне плану» нараджэння дзяцей і ўзровень «шлюбнасці». Што абмяркоўвалі на дэмаграфічным форуме ў Менску навіны

Павышаць нараджальнасць і змяншаць смяротнасць

Апроч таго, плануецца ўмацоўваць інстытут сямʼі, каб запаволіць скарачэнне колькасці насельніцтва ў 1,5 разу за пяцігодку. Для гэтага мяркуецца даць дзве бясплатныя спробы эка, падтрымліваць семʼі і дзіцячыя садкі. Да 2030-га плануецца павялічыць чаканую працягласць жыцця пры нараджэнні да 76,5 года, узровень смяротнасці працаздольнага насельніцтва знізіць да 4,8 праміле.

Ужо сёлета мяркуецца зацвердзіць стандарты камфортнага пражывання замест мінімальных сацыяльных стандартаў. Узровень забяспечанасці насельніцтва жытлом мусіць скласці 33 м² у разліку на аднаго жыхара ў 2030 годзе. Пры гэтым прапісалі замацаванне работнікаў у рэгіёнах праз павелічэнне долі арэнднага жытла і жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання да 5 % у агульным абʼёме жыллёвага фонду.

Саўмін таксама назваў заданнямі рост аплаты працы ў бюджэтнай сферы і павелічэнне пенсіяў.

Нагадаем, што дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ухвалілі праграму дзейнасці ўраду 7 траўня. Дакумент падрыхтавалі згодна з перадвыбарнаю праграмай Аляксандра Лукашэнкі, ягонымі даручэннямі ўраду і інаўгурацыйнаю прамовай. Акрамя таго, улічваліся вынікі афіцыйнага сацыялагічнага даследавання чаканняў беларусаў.

Настасся Лузгіна, экспертка Цэнтру эканамічных даследаванняў BEROC, у каментары «Белсату» адзначыла, што рэалістычнасць гэтых планаў ацаніць складана. А планаў адносна развязання шэрагу праблемаў у заявах чыноўнікаў яна зусім не пачула.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10