У 2025 годзе Беларусь адзначае 80-годдзе Перамогі з такім размахам, якога не бачылі ўжо даўно. Вайсковыя парады, танкі, самалёты, салюты, надзвычай дзіўныя формы святкавання ды адзінкавыя яшчэ жывыя ветэраны, якіх «віншуюць» так, што лепей бы таго не рабілі. Усё гэта на фоне эканамічных праблемаў і за бюджэтныя грошы.