Улады прыдумалі, як пазбегнуць нястачы бульбы ды іншай гародніны, што сталася сёлета: абавязалі крамы «забяспечыць наяўнасць плодаагародніннай прадукцыі ў міжсезонны перыяд». Іначай – адміністратыўная адказнасць. Бізнесовец Аляксандр Кныровіч мяркуе, што гандаль будзе ратавацца імпартам.