навіны

«Бюро» высветліла, колькі ў Беларусі плацяць польскім «дысідэнтам»-прапагандыстам

img
Колішні польскі суддзя Томаш Шмыт у эфіры радыё «Беларусь». 12 чэрвеня 2025 года. Скрыншот: MiedzynarodoweRadioBialorus / YouTube
podpis źródła zdjęcia

Беларусь прытуліла крымінальнікаў з ЕЗ на радыё «Беларусь» – структурнай адзінцы «Белтэлерадыёкампаніі». Там запусцілі праграму «Вольнае слова для Польшчы». Адной з зорак выдання – былому польскаму суддзі Томашу Шмыту – «Белтэлерадыёкампанія» заплаціла ў 2024–2025 гадах больш за € 20 тысячаў.

Расследавальніцкі праект «Бюро Медыя» даведаўся, колькі Беларусь плаціць крымінальнікам з ЕЗ за прапаганду ў эфіры радыё «Беларусь». З звестак пра дзяржзакупы вынікае, што агулам выдаткі аўтарам праграмы «Вольнае слова для Польшчы» ледзь не дасягнулі € 410 тысячаў у 2024–2025 гадах.

Чытайце таксама:
Томаш Шмыт паказвае сваё пасведчанне суддзі падчас прэс-канферэнцыі, на якой ён папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. Фота: БелТА

Пракуратура Варшавы выдала ордар на арышт былога суддзі Шмыта, што ўцёк у Беларусь

Аўтары выдання нібыта расказваюць праўду пра Польшчу. Сярод «праўдарубаў» – колішні варшаўскі суддзя Томаш Шмыт. Ён летась уцёк у Беларусь і папрасіў палітычнага прытулку. На радзіме Шмыта абвінавачваюць у раскрыцці і перадаванні трэцім асобам персанальных дадзеных у складзе арганізаванай злачыннай групы. Ён абвешчаны ў вышук і завочна арыштаваны.


У 2024 годзе Шмыт «выйграў» тэндар «Белтэлерадыёкампаніі» (закупка з адной крыніцы) на стварэнне 110 сцэнароў на польскай мове ў суаўтарстве. За гэта ён атрымаў ад дзяржаўнага медыяхолдынгу 22 тысячы рублёў (каля € 6,3 тысячы). Сёлета яму заплацілі ўжо 54,6 тысячы рублёў (амаль € 15,3 тысячы) за 273 сцэнарыі «Вольнага слова для Польшчы».


Яшчэ адзін герой прапаганды – італьянец Давідэ Карбанара, які пражыў у Польшчы 20 гадоў перад тым, як уцячы ў Беларусь. Ён таксама паскардзіўся на палітычны пераслед у суседняй краіне, аднак, як пісаў «Белсат», мужчына ашукваў людзей, прыкрываючыся абліччам святара, і насамрэч збег ад пагрозы сесці на 20 гадоў за махлярства і ўхіленне ад выплаты падаткаў. Карбанара назапасіў пазыкаў мінімум на $ 370 тысячаў.

Чытайце таксама:
Давідэ Карбанара. Фота: DavideCarbonar2 / X.com

Новая зорка беларускай прапаганды аказаўся махляром з пазыкамі на $ 370 тысячаў

За два гады паводле працэдуры дзяржзакупкі з адной крыніцы ён «выйграў» тэндараў на 76 тысячаў рублёў (амаль € 21,5 тысячы). За гэтыя грошы ён абавязаўся напісаць ажно 313 сцэнароў на польскай мове.


Сярод аўтараў прапагандысцкай праграмы для польскай аўдыторыі яшчэ знайшоўся літовец Эдзікас Ягелавічус. На радзіме яго абвесцілі ў вышук за дапамогу іншым краінам у дзеяннях супраць Літвы. У 2022 годзе ён быў назіральнікам на расейскім «рэферэндуме» на акупаваных тэрыторыях Украіны – паездка была арганізаваная Мінабароны РФ.


Акрамя таго, Ягелавічус быў чальцом арганізацыі «Міжнародны форум добрасуседства» і паплечнікам асуджанага за шпіянаж на карысць Расеі Альгірдаса Палецкіса.


Ягелавічус жыве ў Беларусі з 2022 года, а за апошнія два гады атрымаў ад «Белтэлерадыёкампаніі» больш за 91 тысячу рублёў (амаль € 27 тысячаў) за напісанне сцэнароў для «Вольнага слова для Польшчы».

Чытайце таксама:
Стары камп’ютар паказвае праграму «Это другое» тэлеканалу «Беларусь 1». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Калаж: Pixabay.com / Беларусь-1 / Youtube / Белсат

Лукашэнкаўская прапаганда спрабавала паўплываць на выбары ў Польшчы. Каго і як падтрымлівала?

«Праўду» палякам даводзіць таксама Раман Самуль з Латвіі, яму заплацілі за два гады 60,8 тысячы рублёў, або € 17 тысячаў. На радзіме супраць мужчыны расследуюць крымінальную справу за шпіянаж на карысць Расеі. Самуль – сузаснавальнік аб’яднання «Антыфашысты Прыбалтыкі», якое латышскія спецслужбы абвінавачваюць у дзеяннях супраць нацыянальнай бяспекі рэспублікі і зборы сакрэтнай інфармацыі.


Беларускі прапагандыст Аляксей Дзермант за працу над «Вольным словам для Польшчы» летась атрымаў 50 тысячаў рублёў (€ 14,2 тысячы).


З рэспубліканскага бюджэту «Белтэлерадыёкампаніі» вылучылі ў мінулым годзе амаль 129 млн рублёў (€ 37,7 млн), а ў гэтым годзе холдынг атрымае ад падаткаплатнікаў яшчэ больш: 138,8 млн рублёў (€ 40,7 млн).


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10