Старшыня Крычаўскага райвыканкаму заклікаў жыхароў і прадпрыемствы «скінуцца» на аўтобусныя прыпынкі, аднак відэа з адпаведным зваротам выдалілі з сацсетак, а чыноўнік узяў бальнічны. Пры гэтым, як даведаўся «Белсат», збору грошай «на добраўпарадкаванне» ўлады не спынілі.