Як святкаваць Вялікдзень беларусам у выгнанні, калі ты адарваны ад дому і блізкіх, калі ўсе традыцыі трэба адбудоўваць наноў? А ў Беларусі, дзе цяпер нават у святыні не заўсёды пачуеш праўду? Як беларускія вернікі за мяжой яднаюцца і трываюць у малітве за радзіму, нягледзячы ні на што? Напярэдадні святаў абмеркавалі гэтыя пытанні з каталіцкім і праваслаўным святарамі. Першым публікуем інтэрв’ю з ксяндзом Дзмітрыем Прыступам.