Кааліцыя беларускіх НДА накіравала ў ААН даклад пра сітуацыю ў беларускай медыцыне. У справаздачы гаворыцца пра недахоп лекаў, цяжкасці з доступам да жыццёва неабходных прэпаратаў, ад’езд з краіны лекараў, жудасны стан медычнай этыкі і правоў пацыента і чалавека падчас псіхіятрычнага лячэння ды іншыя парушэнні, піша тэлеграм-канал «Белые Халаты».