#ААН

Мікалай Статкевіч на мяжы Беларусі і Літвы
ААН асуджае знікненне Мікалая Статкевіча пасля спробы ягонага выдварэння

Група незалежных экспертаў ААН 23 верасня асудзіла спробу выдварэння з Беларусі і наступнага знікнення палітзняволенага апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча.

навіны
Раман Кісляк
«Статус – «у дэпартацыі». Як праваабаронца Раман Кісляк будзе далей жыць у Грузіі

Камітэт па правах чалавека ААН 19 жніўня паведаміў аб рэгістрацыі скаргі беларускага юрыста і праваабаронцы Рамана Кісляка супраць Грузіі, якая раней канчаткова адмовіла беларусу ў прытулку. Раман распавёў «Белсату», як доўга і якім чынам будзе ісці разгляд звароту і ці можа праваабаронца цяпер бяспечна знаходзіцца ў краіне.

Гісторыі
8-ая гарадская паліклініка ў Менску
«Падтрыманне расейскай агрэсіі паглыбіла недахоп лекаў»: НДА распавялі ААН пра медыцыну ў Беларусі

Кааліцыя беларускіх НДА накіравала ў ААН даклад пра сітуацыю ў беларускай медыцыне. У справаздачы гаворыцца пра недахоп лекаў, цяжкасці з доступам да жыццёва неабходных прэпаратаў, ад’езд з краіны лекараў, жудасны стан медычнай этыкі і правоў пацыента і чалавека падчас псіхіятрычнага лячэння ды іншыя парушэнні, піша тэлеграм-канал «Белые Халаты».

навіны
Зняволеныя ў жаночай калоніі № 4 у Гомлі. Кадр з відэа «В Гомельской женской колонии открылся реабилитационный центр». 2021 год. Скрыншот: Телерадиокомпания Гомель / YouTube
«Немагчыма прызвычаіцца». Эксперты ААН занепакоеныя жорсткім абыходжаннем з жанчынамі ў зняволенні

Эксперты ААН у правах чалавека зрабілі заяву адносна становішча жанчын у беларускіх месцах пазбаўлення волі і назвалі ўмовы ўтрымання там жахлівымі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўпраўлення ААН у правах чалавека. «Белсат» даведаўся, што гэта азначае, у былой палітзняволенай, якая адбывала пакаранне ў папраўчай калоніі № 4 у Гомлі.

навіны