навіны

Чыноўніца: Школьнікі на выпускных мусяць не забаўляцца, а дзякаваць уладам Беларусі

Намесніца старшыні Камітэту адукацыі Менгарвыканкаму Вольга Смірнова. Фота: ctv.by
Намесніца старшыні Камітэту адукацыі Менгарвыканкаму Вольга Смірнова. Фота: ctv.by
podpis źródła zdjęcia

Чыноўнікі расказалі, якімі яны бачаць школьныя выпускныя ў Беларусі. Паводле іх, галоўнае на свяце – не забавы, а тым больш не лімузіны, а ўспаміны і падзяка кіраўніцтву краіны.

У эфіры СТВ міністр адукацыі Андрэй Іванец адзначыў, што лімузінаў на школьных выпускных быць не можа – «гэтая псеўдатрадыцыя чужая нашай краіне». Паводле яго, ведамства стварыла спіс сцэнарыяў, што прапануюцца ўстановам агульнай сярэдняй адукацыі на выпускныя.


У сваю чаргу, намесніца старшыні Камітэту адукацыі Менгарвыканкаму Вольга Смірнова адзначыла, што паколькі выпускны вечар – гэта школьнае свята, то і святкаваць яго трэба ў школьных сценах.

,,

«На гэтым школьным свяце асноўная ўвага мусіць быць нададзеная не шоу-праграмам, не забавам, а школьным успамінам. Таго, што запомніцца назаўжды, на ўсё жыццё. Вось гэта ўжо пазаўрочныя стасункі з педагогамі, з аднакласнікамі, творчыя выступы, на якія, магчыма, цягам навучальнага перыяду не ставала часу. Вось выпускны вечар і свята апошняга званка – гэта якраз тыя імпрэзы, калі дзеці могуць у творчай форме сказаць дзякуй адно аднаму, педагогам, роднай установе, кіраўніцтву ўстановы, кіраўніцтву гораду, кіраўніцтву краіны, якое надае такую вялікую пільную ўвагу навучанню і выхаванню маладога пакалення», – заявіла чыноўніца.


Нагадаем, што летась Аляксандр Лукашэнка патлумачыў, як трэба праводзіць выпускныя вечарыны ў Беларусі, і даручыў чыноўнікам узяць гэтае пытанне «жорстка на кантроль». Ён заявіў, што ніякіх лімузінаў на выпускным быць не можа, бо «гэта дрэнна».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10