навіны

Лукашэнка загадаў узяць выпускныя вечары на «жорсткі кантроль»

Выпускны вечар вучняў 11 класаў сярэдніх школ у Смаргоні, Беларусь. 10 чэрвеня 2021 года. (Фота: ВК / Белсат)
Выпускны вечар вучняў 11 класаў сярэдніх школ у Смаргоні, Беларусь. 10 чэрвеня 2021 года. (Фота: ВК / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Ён супраць «круцякоў», якія ладзяць «шоу з лімузінамі».

Падчас паездкі ў Касцюковіцкі раён Аляксандр Лукашэнка патлумачыў, як трэба праводзіць выпускныя вечары ў Беларусі, і даручыў чыноўнікам пракантраляваць гэтае пытанне.
Выпускны вечар вучняў 11 класаў сярэдніх школ у Смаргоні, Беларусь. 10 чэрвеня 2021 года. (Фота: ВК / Белсат)
Выпускны вечар вучняў 11 класаў сярэдніх школ у Смаргоні, Беларусь. 10 чэрвеня 2021 года. (Фота: ВК / Белсат)
Мясцовая жыхарка спытала Аляксандра Лукашэнку аб сучасных выпускных у школах, якія нібыта ўсё больш ператвараюцца ў «шоу на лімузінах» і з наведваннем забаўляльных устаноў. У адказ ён заўважыў, што ставіцца да ўсяго гэтага «вельмі негатыўна».
Лукашэнка падкрэсліў, што нельга дапускаць расслаення:


,,

«Нельга пасля заканчэння агульнаадукацыйнай сярэдняй школы рабіць тое, што вы кажаце. Нейкі там круцяк табе дапамог ці ты багацейшы – ты лімузін замовіў, прыехаў твой сын у школу. А як іншыя глядзяць? А як бацькі глядзяць? Гэта няправільна. Я публічна кажу: нам нельга гэта культываваць, нельга нам гэта падтрымліваць. Гэта дрэнна».


Што датычыцца правядзення выпускных, Лукашэнка даручыў сваёй адміністрацыі і чальцам ураду ўзяць гэтае пытанне «жорстка на кантроль».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum)

Бюджэтная вечарынка ці свята на шырокую нагу: колькі каштуе школьны выпускны

навіны
«Не трэба. Душа павінна быць. Мы – душэўныя людзі. Школа, калектыў, бацькі – яны павінны збірацца, вызначыцца. Прыгожа. Лепш з бацькамі – хаця б першая частка. Потым бацькоў ужо дадому адправяць. У сярэдзіне гэтай урачыстай часткі (выпускнікі. – заўвага.) пабудуць самі. І сустрэнуць світанак», – зазначыў ён.
Глеб Нержын belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10