Гэта «Раніца з «Белсатам» – вашая крыніца добрага настрою і цікавых навінаў на пачатку дня!
Сёння мы зазірнём на канцэрт і прэзентацыю новай кнігі Святланы Бень – спявачкі, паэткі і рэжысёркі.
Даведаемся, як нашыя продкі ўпрыгожвалі строі і чаму «золата крывічоў» застаецца сімвалам сапраўднай прыгажосці. А яшчэ пабачым манікюр, які можа шакаваць, здзіўляць і натхняць адначасова!
Разам з заснавальнікам шахматнай школы «ChessCorner» Дзянісам Бурком абмяркуем, як нейрагімнастыка дапамагае абудзіць мозг, ці можна «пракласці шлях да геніяльнасці» праз шахматы і якія практыкаванні робяць нашае мысленне больш гнуткім.
З выдаўцом Андрэем Янушкевічам паразмаўляем пра поспех беларускай літаратуры ў Еўропе, узнагароду Альгерда Бахарэвіча за кнігу «Сабакі Еўропы», а таксама пра тое, як удалося выдаць па-беларуску «Гары Потэра» і «Ведзьмара». Якія сусветныя бестселеры чакаюць свайго перакладу? І ці лёгка быць беларускім выдаўцом у Польшчы?
Таксама вас чакаюць навіны з сацыяльных сетак, агляд цікавых падзеяў замежжа і новыя музычныя адкрыцці.
Далучайцеся да нашага эфіру, каментуйце, дзяліцеся думкамі і заставайцеся з «Раніцай з «Белсатам»!