Дзіцячы лагер «Зубраня» прыняў 24 падлеткаў з Індыі на запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта паведамляе Міністэрства адукацыі Беларусі.
Праз больш чым два месяцы пасля смерці ў раённым шпіталі 14-гадовай школьніцы з Ельску Следчы камітэт і Міністэрства аховы здароўя не паведамляюць бацьку вынікі правяранняў. Сваім болем мужчына падзяліўся ў сацсетках – да каго яшчэ звяртацца, ён не ведае. Відэа мужчыны заўважыў «Флагшток».
18 ліпеня каледжы Беларусі распачынаюць прыём дакументаў на сярэднюю спецыяльную адукацыю. Пра асаблівасці ўступнай кампаніі «Настаўніцкай газеце» расказала начальніца ўпраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Аляксандра Пятрова.
У Беларусі 16 ліпеня апублікавалі Закон аб змяненні законаў у пытаннях забеспячэння правоў дзяцей. Дакумент сярод іншага забараняе рэпрэсаваным беларусам працаваць з дзецьмі.
Ашуканцы, у тым ліку замежнікі, вярбуюць дзяцей і падлеткаў, каб прымусіць іх здзяйсняць злачынствы. Пра гэта паведамляе УУС Берасцейскага аблвыканкаму і распавядае, якія псіхалагічныя метады выкарыстоўваюць зламыснікі.
З пачатку года ў Беларусі загінулі шасцёра дзяцей праз падзенне з акна, паведамляе Генеральная пракуратура.
У чэрвені 2025 года вучняў сярэдняй школы № 3 гораду Івацэвічы, якія адпачываюць у школьным летніку, завезлі ў вайсковую частку 7404, дзе падчас візіту малым дзецям давалі ў рукі агнястрэльную зброю. Гэта паказала на фотаздымках сама школа на сваім афіцыйным сайце, звярнула ўвагу «Берасцейская Вясна».
Антаніна Канавалава ўзяла пад апеку дзвюх дзяўчынак у веку 14 і 13 гадоў. Цяпер сям’я былой палітзняволенай выхоўвае шасцярых дзяцей, піша «Еўрарадыё».
Паўтарагадовае дзіця, якое грамадзянін Беларусі Уладзімір В. ударыў аб падлогу ў маскоўскім аэрапорце «Шарамецьева», адключылі ад апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх. Пра гэта паведамляе расейскі тэлеграм-канал «112».
У Астраўцы пяцігадовы хлопчык патануў у калодзежы ачышчальных збудаванняў 28 чэрвеня. Паводле следства, люк не быў агароджаны, а на накрыўцы не было засаўкі, што дазволіла дзіцяці адкрыць люк. Заведзеная крымінальная справа за службовую нядбайнасць, паведамляе Следчы камітэт.
У Гомельскай вобласці стала больш судоў па пазбаўленні бацькоўскіх правоў, піша мясцовае выданне «Флагшток». Амаль ва ўсіх выпадках разбіральніцтвы сканчаюцца не на карысць бацькоў.
У маскоўскім аэрапорце «Шарамецьева» невядомы мужчына нечакана падышоў да чужога дзіцяці, узяў яго на рукі і з сілаю кінуў на падлогу. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Baza».
У мігрантак, якія нарадзілі ў беларускіх шпіталях, адбіраюць дзяцей, пакуль яны не аплацяць рахункаў за медычныя паслугі. Пра гэта паведамляе партал Oko.press са спасылкаю на польскіх актывістаў, якія збіраюць грошы на дапамогу жанчынам, якія апынуліся ў падобнай сітуацыі.