навіны

У Беларусі змяняецца парадак здачы экзаменаў на права кіравання аўтам

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: ДАІ УУС Менаблвыканкаму
podpis źródła zdjęcia

З 6 красавіка 2025 года экзамен на пасведчанне кіроўцы ў Беларусі будзе праходзіць паводле новых правілаў. Пастанова МУС аб змяненні Інструкцыі наконт парадку прыёму кваліфікацыйных экзаменаў на правы кіравання механічным транспартным сродкам ад 2011 года была апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 5 красавіка.

Згодна са змяненнямі, навучальныя арганізацыі будуць абавязаныя загадзя дасылаць у рэгістрацыйна-экзаменацыйныя падраздзяленні (РЭП) спісы навучэнцаў з указаннем усіх неабходных звестак. Дата і месца экзамену вызначаецца РЭП не пазней, чым за 10 працоўных дзён пасля атрымання спісаў.


Экзамен на катэгорыю «B» праводзіцца на аўтадроме і ў горадзе ў рэальных умовах дарожнага руху. Экзамен на катэгорыю «С» пры наяўнасці пасведчання катэгорыі «В» будзе ўключаць толькі «горад» – у рэальных умовах дарожнага руху. Без катэгорыі «В» – таксама два этапы.


Пры здачы на катэгорыю «D» экзамен праводзіцца толькі ва ўмовах рэальнага дарожнага руху. Для катэгорыі «BE», «CE» і «DE» іспыт будзе прымацца толькі на аўтадроме.


Парадак экзамену пасля пазбаўлення правоў залежыць ад таго, якая катэгорыя стаяла ў пасведчанні – на адпаведным транспартным сродку іспыт будзе праводзіцца ва ўмовах рэальнага дарожнага руху. У выпадку, калі ў былым пасведчанні разам з катэгорыяй «В» былі дадатковыя, абавязковы экзамен на аўтамабілі катэгорыі «В» ва ўмовах рэальнага дарожнага руху.


Абавязковымі падчас экзамену «ў горадзе» для ўсіх катэгорыяў будуць тры элементы (раней іх было восем): рух па шматпалоснае дарозе, разварот на нерэгуляваным скрыжаванні і левы паварот.


Выключаныя элементы: праезд скрыжавання дарогаю, якую перасякае галоўная дарога; праезд рэгуляваных і нерэгуляваных скрыжаванняў; праезд пешаходных пераходаў і прыпыначных пунктаў маршрутных транспартных сродкаў; уменне правільна ацэньваць дарожныя абставіны.


Экзамен будзе лічыцца паспяхова пройдзеным, калі будзе дапушчана не больш за дзве памылкі. Вынік экзамену мусіць быць зафіксаваныя ў АІС ДАІ не пазней, чым праз 5 хвілінаў пасля сканчэння экзамену.


Пастанова набывае моц 6 красавіка 2025 года.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10