Улады Беларусі перавялі зуброў і мядзведзяў у ніжэйшую катэгорыю аховы, зрабіўшы першы крок да яшчэ шырэйшага дазволу на іх адстрэл. Адпаведныя змены ў Чырвоную кнігу ўнеслі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.