навіны

«BELPOL»: Атака на рэтэйл – знак для ўсіх астатніх не выходзіць за рамкі

Прадстаўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: pozirk.online
Прадстаўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: pozirk.online
podpis źródła zdjęcia

15 і 16 траўня сілавікі прыйшлі з ператрусамі ў сеткі крамаў «Еўраопт» і «Дабраном». Але сёння стала вядома, што пад прыцэл трапіла яшчэ адна сетка – гэтым разам крамаў з адзеннем сэканд-хэнд. Гэта можна разглядаць як сістэму ці ўсё ж быў адзінкавы выпадак?

Па каментар «Белсат» звярнуўся да прадстаўніка «BELPOL» Уладзіміра Жыгара.

На думку суразмоўцы, гэта даволі распаўсюджаная практыка сістэмы, калі ў пэўны час нейкую сферу пачынаць проста «пераварочваць», тым самым запужваючы ўсіх астатніх.

,,

«Для дзяржавы, якая ў прынцыпе легалізавала карупцыю ў пэўных кірунках, такія сітуацыі – гэта, на жаль, нармальная з’ява, і гэта намёк усім астатнім, каб яны пільнавалі нейкай дыстанцыі», – адзначыў Уладзімір Жыгар.


Аляксандр Літвін. Фота: evroopt.by
Кіраўнік «Еўраопту» выйшаў на волю навіны

Суразмоўца падкрэсліў: для гэтай сістэмы нават не патрабуюцца нейкія рэальныя парушэнні, бо ў неправавой дзяржаве іх знойдуць «у любым выпадку», справы будуць заведзеныя, а вінаватых, якія насамрэч такімі не ёсць, пасадзяць у турму.

«Але гэта будзе паказальна для ўсіх астатніх: калі вы выходзіце за межы дапушчальнага або набліжаецеся да гэтых межаў, то вас чакае немінучая расплата», – пракаментаваў прадстаўнік «BELPOL».

У той жа час Уладзімір Жыгар не бачыць сувязі паміж прыходам сілавікоў у сеткі крамаў сэканд-хэнд і ператрусам у «Еўраопце» і «Дабраноме».

,,

«Усім вядома, што «Еўраопт» і «Дабраном» доўгі час крышаваліся ці нават цяпер крышуюцца сям’ёю Лукашэнкі. Яны з гэтага маюць пэўныя грошы. І таму тут, хутчэй за ўсё, таксама назіраецца даволі тыповая сітуацыя, калі ў агульны гаманец сям’і пачало паступаць менш, а праблемы, якія сталі з’яўляцца, сталі вельмі сур’ёзна назаляць самому Лукашэнку», – кажа суразмоўца.


Лукашэнку, паводле Жыгара, даводзіцца апраўдвацца за пэўныя рэчы. І такога, як правіла, ён не даруе: таму ўсе гэтыя затрыманні, ператрусы – па вялікім рахунку фармальнасць, бо ўсе гэтыя крамы і кампаніі будуць працягваць сваю дзейнасць. Але любому, хто прыйдзе на месца затрыманых, будзе ясна: «калі менш грошай будзе трапляць у кашалёк сям’і, то ўсё скончыцца так, як і з папярэднімі людзьмі», мяркуе Уладзімір Жыгар.

Нагадаем, што 15 траўня Дэпартамент фінансавых расследаванняў прыйшоў у цэнтральны офіс кампаніі «Еўрагандаль», што валодае сеткай «Еўраопт», а 16-га – і ў офіс «Дабраному». «Еўраопт» і «Дабраном» – дзве самыя буйныя гандлёвыя сеткі ў Беларусі.

Сёння стала вядома, што адзін з топ-менеджараў кампаніі «Еўраопт» выйшаў на свабоду. Гаворка пра Аляксандра Літвіна, брата аднаго з бенефіцыяраў кампаніі. Сам Сяргей Літвін і яшчэ адзін з асноўных уладальнікаў «Еўрагандлю» Уладзімір Васілько больш за 20 гадоў жывуць за мяжою.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10