навіны

Смерць палітвязня і безнесоўцы-экстрэмісты. Рэпрэсіі 20 траўня

Вязні за сеткаю
Вязні за сеткаю. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: spring96.org
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі затрымалі 11 менеджараў буйной сеткі сэканд-хэндаў, двое з каторых датычныя да «экстрэмісцкай дзейнасці», паведамляюць праваабаронцы «Вясны». Пра гэта ды іншыя парушэнні правоў у Беларусі – у аглядзе рэпрэсіяў.

У Гомельскай вобласці распачалі крымінальную справу супраць уладальнікаў сеткі сэканд-хэндаў. Іх вінавацяць ва ўхіленні ад падаткаў, махлярстве і ўдзеле ў злачыннай групе. Не паведамляецца, што гэта за сетка, але кампанія мае 97 крамаў у 12 гарадах.


Паведамляецца, што затрыманыя ўжо вярнулі Br 1,9 мільёна ў якасці частковага пакрыцця шкоды. Двое падазраваных маюць «дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Папраўчая калонія № 22 «Воўчыя Норы» ў Івацэвічах. Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»
У калоніі «Воўчыя Норы» уключылі ацяпленне пасля агалоскі смерці вязня навіны

9 траўня міжнародная праваабарончая арганізацыя «Human Rights Watch» апублікавала даклад, у якім упершыню прызнаецца, што беларускі бізнес ёсць абʼектам сістэмнага транснацыянальнага палітычнага пераследу з боку ўладаў Беларусі. У дакладзе падкрэсліваецца, што ўлады выкарыстоўваюць шырокі спектр рэпрэсіўных захадаў супраць прадпрымальнікаў, у тым ліку канфіскацыю маёмасці, пагрозы крымінальным пераследам і пераслед за мяжою.


Памёр палітычны вязень Валянцін Штэрмер. Паводле «Нашай Нівы», інфармацыя пра гэта атрыманая ад надзейных крыніцаў, аднак абставіны трагедыі, як і дата смерці, невядомыя. Няма пэўнасці, памёр Штэрмер у калоніі ці быў вывезены ў шпіталь – турэмны альбо цывільны.


Валянціна пакаралі 5 гадамі зняволення за каментары ў інтэрнэце, якімі ён нібыта абразіў расейцаў і Аляксандра Лукашэнку. Прысуд вынес суддзя Сяргей Багінскі, ён адправіў Валянціна ў шклоўскую калонію, дзе пры нявысветленых абставінах у 2021 годзе памёр палітвязень Вітольд Ашурак.


У адным атрадзе з Валянцінам быў Дзмітрый Лукша, які ўлетку 2024 года выйшаў на свабоду па памілаванні. Ён расказаў выданню, што адбывалася з Штэрмерам:

,,

«Валянцін быў вельмі слабы. У калонію ён прыехаў пасля інсульту. Не ведаю, можа, у СІЗА яго скруціла. Яго з каранціну паднялі ўжо ў такім стане. Пры гэтым пры мне яго кінулі ў ШІЗА».


Тым часам у Беларусі плюс 5 новых палітвязняў. Гэта Анатоль Змітровіч, Цімафей Караткевіч, Вячаслаў Дземянчонак, Міхаіл Цімашэнка, Максім Солап, піша «Вясна». На 20 траўня ў Беларусі – 1182 палітычныя вязні.


Сацыяльныя сеткі палітычнай эмігранткі і блогеркі Аляксандры Ханевіч прызналі «экстрэмісцкімі». Гаворка пра старонкі жанчыны ў Instagram, Facebook і YouTube. Таксама «Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўнілі TikTok-старонка «belarusnovosti1», сайт «honestby.оrg» і Telegram-канал «Номад».


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10