навіны

Былы кіраўнік МУС прапаноўвае масава адстрэльваць зуброў

Зубры. (Фота: bp21.org.by)
Зубры. (Фота: bp21.org.by)
podpis źródła zdjęcia

Зуброў у Беларусі ўжо зашмат, лічыць экс-кіраўнік МВД Шуневіч.

Экс-міністр унутраных справаў і старшыня «Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў» Ігар Шуневіч хоча ўзаконіць адстрэл зуброў «дзясяткамі».
Зубры. (Фота: bp21.org.by)
Зубры. (Фота: bp21.org.by)
Шуневіч упэўнены, што зуброў у Беларусі шмат, і што іхнай папуляцыі не пагражае выміранне.
«Больш за тое, шмат якія мікрапапуляцыі гэтай жывёлы цяпер у тым стане, калі яны ўжо наносяць шкоду сельскай і лясной гаспадарцы, а часам і ствараюць пагрозу для чалавека. Паляваць на яго пры пэўных умовах можна, і тым не менш ён застаецца ў спісах Чырвонай кнігі», – кажа старшыня БТПР.
Цяпер у Беларусі дазволена камерцыйнае паляванне на жывёлін, якія не залічаныя да асноўнага генафонду. Да студзеня 2021 года ў рэзервовы генафонд заносілі старых, слабых і жывёлін з дэфектамі. Аднак пазней пачала дзеяць пастанова Саўміну «Аб зацвярджэнні правілаў аховы і рацыянальнага выкарыстання зуброў». Згодна з дакументам, у рэзерв сталі залічваць і маладых здаровых асобінаў, калі яны жывуць у «перанаселеных» мікрапапуляцыях. Такімі чыноўнікі лічаць групы, у якіх больш за 350 асобін.
Эколагі ўпэўненыя, што замест адстрэлу трэба рассяляць зуброў па Беларусі або прадаваць за мяжу.
«Колькасці 350 асобін у цяперашні час [2021 год. – Рэд.] дасягнулі тры групоўкі зуброў – у Белавежскай пушчы, азёрская і асіповіцкая. Пры гэтым усе яны жывуць на розных тэрыторыях і паводле памераў і ўмоваў месцаў пражывання для зуброў. Рознай павінна быць і аптымальная колькасць для кожнай з іх, а не азначаная ў дадзеным дакуменце колькасць 350», – заявіла у адказ на новаўвядзенні экалагічная актывістка Інэса Балоціна.
Паляванне на зубра ў Беларусі – прыбытковы бізнэс. Для замежнікаў кошт дазволу на паляванне даходзіць да 22 тысяч рублёў.
Арсен Рудэнка belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10