Naviny

«Супраць рэжыму мусіць быць поўная блакада». Паліна Шарэнда-Панасюк выступіла ў Еўрапарламенце

Паліна Шарэнда-Панасюк
Паліна Шарэнда-Панасюк у Еўрапарламенце. Крыніца: скрыншот відэа / Andrei Sharenda / Facebook

У Страсбуры 11 сакавіка адбылася адмысловая пленарная сесія Еўрапарламенту, прысвечаная Міжнароднаму дню жанчын. Перад прыблізна 700 парламентарыямі выступілі Святлана Ціханоўская і былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк.