навіны

Руб’ёў: З праграмаў USAID застануцца толькі 18 %

Дзяржаўны сакратар ЗША Маркаў Руб’ёў адказвае на пытанні СМІ на сваім вайсковым самалёце падчас рэйсу у Джыду, Саудаўская Аравія
Дзяржаўны сакратар ЗША Маркаў Руб’ёў адказвае на пытанні СМІ на сваім вайсковым самалёце падчас рэйсу у Джыду, Саудаўская Аравія. 10 сакавіка 2025 года. Фота: Saul Loeb / POOL / AFP / East News
podpis źródła zdjęcia

Дзяржаўны сакратар ЗША Маркаў Руб’ёў паведаміў 10 сакавіка пра скасаванне 83 % праграмаў Агенцтва Злучаных Штатаў у справе міжнароднага развіцця (USAID). Рэалізацыя ўсіх праграмаў была раней прыпыненая на 90 дзён для правядзення аналізу.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Deposit / East News

Не будзеш ты, то будзе тры. Як адміністрацыя Трампа робіць Кітай great again

Аналітыка

«Пасля шасцітыднёвага аналізу мы афіцыйна скасоўваем 83 % праграмаў USAID. На 5200 ануляваных кантрактаў былі выдаткаваныя дзясяткі мільярдаў долараў такім чынам, што гэта не адказвала (а ў некаторых выпадках нават шкодзіла) асноўным нацыянальным інтарэсам Злучаных Штатаў», – адзначыў Маркаў Руб’ёў у сацыяльнай сетцы X.

З ягоных словаў, астатнія 18 % (такія адсоткі прыводзіць палітык) праграмаў, або каля 1000, цяпер будуць больш эфектыўна кіравацца Дзяржаўным дэпартаментам.

Дзяржсакратар таксама падзякаваў Дэпартаменту эфектыўнасці ўраду (DOGE), які ўзначальвае алігарх Ілан Маск, і працаўнікам свайго ведамства за «гэтую наспелую гістарычную рэформу».

Пасля інаўгурацыі Доналда Трампа Вашынгтон замарозіў амаль усю замежную дапамогу, у тым ліку прыпыніў – афіцыйна на тры месяцы – працу Агенцтва ЗША ў справе міжнароднага развіцця (USAID), на долю якога прыпадае 40 % сусветнай замежнай дапамогі. Яно фінансавала самыя розныя праекты: ад змагання з ВІЧ да захавання біяразнастайнасці і ўмацавання мясцовага кіравання.

У каментары «Белсату» кандыдат гістарычных навук Яўген Красулін адзначыў, што прыпыненне амерыканскай дапамогі даволі моцна адчуваецца ў краінах Глабальнага поўдня, асабліва ў краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары, дзе значныя грошы ішлі на пераадоленне голаду, на забеспячэнне пітной вадой, на змаганне са СНІДам. У адказ сваю дапамогу ім пачаў прапаноўваць Кітай.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10