навіны

Зяленскі: Гатовы сысці, калі Украіна станецца часткаю NATO

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Уладзімір Зяленскі і прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Кір Стармэр падчас саміту ў Лондане. 2 сакавіка 2025 года. Крыніца: Zelenskiy / Official / Telegram
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Уладзімір Зяленскі і прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Кір Стармэр падчас саміту ў Лондане. 2 сакавіка 2025 года. Крыніца: Zelenskiy / Official / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што мог бы сысці ў адстаўку, калі б гэта гарантавала краіне ўступленне ў NATO. Пра гэта ён сказаў падчас размовы з брытанскімі журналістамі пасля саміту ў Лондане.

Удзельнікі саміту ў Лондане. 2 сакавіка 2025 года.  Фота: Donald Tusk / Х

Гістарычны саміт у Лондане: абмеркаванне бяспекі і міру для Украіны

навіны

«Проста правесці выбары – недастаткова. Калі мяне мяняць, трэба яшчэ і дамовіцца са мной. Але я сказаў, што гатовы абмяняць сваю пасаду на NATO. Калі Украіна будзе ў Альянсе, а вайна скончыцца – гэта значыць, я выканаў сваю місію», – падкрэсліў Зяленскі.

Падчас размовы прэзідэнта Украіны таксама спыталі пра заклікі да адстаўкі, якія прагучалі пасля няўдалых перамоваў у Белым доме ад спікера Палаты прадстаўнікоў ЗША Майка Джонсана і сенатара Ліндсі Грэма.

У адказ Зяленскі з іроніяй прапанаваў даць Грэму ўкраінскае грамадзянства, каб ягонае меркаванне наконт таго, хто павінен быць прэзідэнтам Украіны, мела вагу:

«Калі ён станецца грамадзянінам нашай краіны, я буду слухаць ягоныя погляды на тое, хто павінен кіраваць Украінаю».

Акрамя таго, Зяленскі падчас інтэрв’ю адзначыў, што да пагаднення пра заканчэнне вайны «яшчэ вельмі і вельмі далёка», ніякіх рэальных крокаў у гэтым кірунку няма.

Падчас візіту ва Вашынгтон 28 лютага паміж Уладзімірам Зяленскім і Доналдам Трампам адбылася напружаная размова. Трамп абвінаваціў украінскага лідара ў непаважлівых паводзінах, а віцэ-прэзідэнт Джэй Ды Вэнс адзначыў, што Зяленскі нібыта не дзякаваў ЗША за дапамогу. У выніку прэс-канферэнцыю адмянілі, а Трамп пазней напісаў у «Truth Social», што Зяленскі «не гатовы да міру».

Амерыканскі сенатар і вядомы прыхільнік Украіны Ліндсі Грэм заявіў, што пасля гэтага інцыдэнту Зяленскі павінен або пайсці ў адстаўку, або змяніць сваю пазіцыю, бо ягоныя паводзіны ўскладняюць стасункі з ЗША. У адказ украінскі прэзідэнт падкрэсліў, што пытанне ягонай адстаўкі могуць развязваць толькі грамадзяне Украіны.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10