навіны

ЗША і Расея разам выступілі супраць украінскай рэзалюцыі ў ААН

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Генеральная асаблея ААН. Крыніца: aa.com.tr
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Генеральная асаблея ААН. Крыніца: aa.com.tr
podpis źródła zdjęcia

24 лютага Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю, падрыхтаваную Украінай і яе партнёрамі, з заклікам да Расеі неадкладна вывесці свае войскі з тэрыторыі Украіны. 

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: armyinform.com.ua

ЗША ціснуць на Кіеў, патрабуючы змякчыць рэзалюцыю ААН супраць Расеі

навіны

За дакумент прагаласавалі 93 краіны, 18 – супраць (сярод іх – Расея, Беларусь, ЗША, Вугоршчына і Ізраіль), 65 устрымаліся. Кітай выбраў не займаць ніякі бок і таксама ўстрымаўся.

Рэзалюцыя падкрэслівае агрэсіўны характар дзеянняў Расеі, пацвярджае суверэнітэт Украіны і патрабуе поўнага і безумоўнага вываду расейскіх войскаў. Гэты дакумент падобны да рэзалюцыі 2023 года, прынятай да першай гадавіны поўнамаштабнага ўварвання РФ.

У той жа час вядома, што ЗША падалі альтэрнатыўны праект рэзалюцыі, змест якой змяшчаўся ў 9 радкоў, і заклікалі да «ўсталявання трывалага міру» паміж Украінай і Расеяй, не называючы Расею агрэсарам. Гэта выклікала крытыку, паколькі дакумент не адлюстроўваў відавочнага факту расейскай агрэсіі. Генасамблея ўнесла праўкі ў тэкст амерыканскай рэзалюцыі, замяніўшы фармулёўку «канфлікт паміж РФ і Украінай» на «поўнамаштабнае ўварванне РФ». Пасля зменаў рэзалюцыя была падтрымана.

Нагадаем, што ЗША настойліва прасілі Украіну адклікаць сваю рэзалюцыю, каб у разглядзе застаўся толькі іх дакумент, але Украіна, заручыўшыся падтрыманнем еўрапейскіх краінаў, адмовілася. Нягледзячы на супярэчлівасці, абедзве рэзалюцыі займелі падтрыманне Генасамблеі.

Цяпер ЗША плануюць вынесці сваю рэзалюцыю на разгляд Рады Бяспекі ААН. Калі дакумент будзе зацверджаны, гэта стане першаю пастановаю Рады Бяспекі ААН наконт Украіны за тры гады, бо раней усе спробы блакаваліся Расеяй. 

Супольнае галасаванне ЗША і Расеі супраць украінскага праекту можа сведчыць пра змену амерыканскага падыходу да канфлікту і магчымасць далейшых дамоўленасцяў паміж дзвюма гэтымі краінамі, асабліва пасля нядаўняй сустрэчы іх прадстаўнікоў у Саудаўскай Аравіі.

Раман Шавель belsat.eu


больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10