навіны

ЗША ціснуць на Кіеў, патрабуючы змякчыць рэзалюцыю ААН супраць Расеі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: armyinform.com.ua
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: armyinform.com.ua
podpis źródła zdjęcia

Адміністрацыя Дональда Трампа заклікала Украіну адклікаць сваю штогадовую рэзалюцыю, якая асуджае агрэсію Расеі, і замяніць яе больш мяккім тэкстам, падрыхтаваным Вашынгтонам. Паводле ўкраінскіх і еўрапейскіх чыноўнікаў, гэтая прапанова была ўспрынятая ў Кіеве як прарасейская і выклікала моцнае здзіўленне.

ЗША зрабілі сваю прапанову напярэдадні гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расеі, паведамляе «The Washington Post» са спасылкай на аднаго з украінскіх чыноўнікаў і трох еўрапейскіх дыпламатаў, знаёмых з сітуацыяй.

Аднак Кіеў адмовіўся адклікаць сваю рэзалюцыю, якую ўжо ўзгадніў з міжнароднымі партнёрамі. Украінскі бок заяўляе, што новы дакумент з Вашынгтона змяншае адказнасць Расеі за вайну.

Па словах украінскіх чыноўнікаў, ЗША спачатку запатрабавалі аслабіць тэкст украінскай рэзалюцыі, а потым прапанавалі цалкам новы варыянт, патрабуючы, каб Кіеў адмовіўся ад свайго дакумента.

Новая прапанова, адзначае выданне, шакавала ўкраінцаў, у выніку прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даручыў МЗС не адклікаць ужо падрыхтаваную рэзалюцыю.

Украінскія і еўрапейскія дыпламаты здзіўлены, што Вашынгтон аказвае ціск на Кіеў, а не на Маскву, і лічаць, што такія дзеянні выглядаюць як спроба абысці стандартныя працэдуры ў ААН.

Нагадаем, што прэзідэнт ЗША Доналд Трамп заявіў, што няма неабходнасці, каб у перамовах аб спыненні вайны ўдзельнічаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Ён заявіў, што ў свой час «Расею можна было так лёгка адгаварыць» ад нападу на Украіну.

Раман Шавель belsat.eu


больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10