навіны

Улады, падобна, адмовіліся ад планаў змяняць сістэму рэгулявання цэнаў. Чаму гэта кепска?

img
Камароўскі рынак у Менску, Беларусь. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўхваліла пастанову, якою вызначыла штомесячны ліміт росту цэнаў у Беларусі. Эканамістка Аліса Рыжычэнка мяркуе, што гэта сведчыць пра адмову ўладаў ад анансаванага апгрэйду сістэмы дзяржаўнага кантролю за цэнамі. У каментары «Белсату» экспертка растлумачыла, чым гэта пагражае.

Улады яшчэ напрыканцы мінулага года запланавалі, што інфляцыя сёлета не павінна перавысіць 5 %. Цяпер жа Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вызначыла штомесячны графік максімальнага росту цэнаў.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: belarus365.com

У Беларусі забаранілі рост цэнаў больш чым на 5 %

навіны

«Гэтыя дакументы, што прымае МАРГ, не маюць нічога агульнага з рэальнай карцінаю», – упэўненая эканамістка Аліса Рыжычэнка. У размове з «Белсатам» яна адзначыла, што, паколькі ад жорсткага плану наконт інфляцыі не адмаўляюцца, значыцца, пастанавілі не змяняць сістэму рэгулявання цэнаў. Паводле эксперткі, калі цяпер цэны адпусціць, то інфляцыя зжарэ ўвесь рост заробкаў:


«Кампаніі ўжо не маюць магчымасці падвышаць заробкі тымі ж тэмпамі, што летась, і калі зараз скасаваць дзяржаўнае рэгуляванне цэнаў, то людзі сапраўды пачнуць моцна адчуваць рост коштаў, і той рост прыбыткаў, якога чыноўнікі дамагліся летась, проста будзе з'ядацца інфляцыяй сёлета. Гэтага чыноўнікі дапусціць цяпер не могуць».


Як растлумачыла адмыслоўца, заробкі раслі штучна і не паспявалі за прадукцыйнасцю працы. Прадпрыемствы вымушаныя раздаваць грошы, каб ва ўмовах дэфіцыту кадраў тыя работнікі, якія ёсць, не разбегліся:

,,

«Рост заробкаў абумоўлены тым, што на рынку працы сфармаваўся велічэзны дэфіцыт, і каб утрымліваць кадры, працадаўцы вымушаныя павышаць заробкі. Ва ўмовах абмежавання цэнаў фірмы не могуць зарабляць болей, адпаведна, яны не могуць пагашаць выдаткі, што ўзраслі».


Колькі часу кампаніі яшчэ здолеюць балансаваць паміж неабходнасцю падвышаць заробкі і не збанкрутаваць, Рыжычэнка прагназаваць не ўзялася. Аднак звярнула ўвагу на трывожную статыстыку рэнтабельнасці продажаў – гэты паказнік сведчыць пра эфектыўнасць бізнесу:

Крама ў Менску, Беларусь. 21 жніўня 2023 года. Фота: Contributor/Getty Images

«Залатая» ікра, папрыка і бульба. Што найбольш падаражэла ў Беларусі за год

навіны

«Выручка павялічылася, знізілася колькасць стратных прадпрыемстваў. Пры гэтым рэнтабельнасць продажаў застаецца сапраўды на вельмі нізкім узроўні, у некаторых прадпрыемствах – крыху меней за 1 %. Таму рэсурсы прадпрыемстваў насамрэч вельмі абмежаваныя».


У такіх умовах фірмы выдаткоўваюць грошы найперш на сыравіну, неабходную для працы, і заробкі, а вось вяртанне крэдытаў адкладаюць. І гэта можа пагражаць стабільнасці банкаўскай сістэмы.


«Закрэдытаванасць прадпрыемстваў вырасла за летась, павялічылася крэдыторская і дэбіторская запазычанасць, там ува ўсіх артыкулах назіраўся істотны рост. І гэта рана ці позна выльецца ў негатыўную сітуацыю як для самога прадпрыемства, што будзе вымушанае або скарачаць людзей, або рыхтавацца да банкруцтва, альбо гэта будзе ціснуць на банкаўскую сферу, якая не будзе атрымліваць зварот тых сродкаў, што яны аддалі, пагатоў пад такі нізкі адсотак», – падсумавала суразмоўніца «Белсату».


Юлія Цяльпук, Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10