Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі ўнёс шэраг змяненняў у Інструкцыю аб парадку заключэння кантракту аб праходжанні вайсковай службы ў органах памежнай службы. Адпаведную пастанову апублікавалі 15 лютага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Сярод іншага, у пастанове пашыраны пералік падставаў для датэрміновага скасавання кантракту: да яго дадалі падпункт 7.12. Паводле яго, звольніць могуць за размяшчэнне, распаўсюд у сродках масавай інфармацыі, у тым ліку ў інтэрнэце інфармацыі, што дыскрэдытуе дзяржаўныя органы ды іх кіраўнікоў.
Гэты пункт таксама дадалі ў тэкст кантракту з памежнікамі.
Нагодаю для скасавання кантракту цяпер можа таксама стаць «іншы ўчынак, несумяшчальны з вайсковаю службаю – паводле рашэння афіцэрскага сходу». Што гэта можа быць за ўчынак, не ўдакладняюць.
Марыя Міхалевіч belsat.eu