навіны

Чарговая пераклічка «дармаедаў». Чаму за беспрацоўных узяліся сілавікі

Паседжанне камісіі спрыяння ў працаўладкаванні. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота «Святло Кастрычніка»
Паседжанне камісіі спрыяння ў працаўладкаванні. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота «Святло Кастрычніка»
podpis źródła zdjęcia

Жыхароў Гомельшчыны для «ўладкавання пытання працаўладкавання» пачалі запрашаць у міліцыю, хаця яшчэ нядаўна гэтым пытаннем займалася служба занятасці. «Белсат» паспрабаваў разабрацца, што здарылася.

Вытворчасць разынак у Пакістане. 3 студзеня 2023 года. Фота: Muhammed Semih Ugurlu/Anadolu Agency via Getty Images
«Лукашэнка максімальна далёкі ад грамадства». Чаму ўлады не адмаўляюцца ад ідэі завезці пакістанцаў Аналітыка

Пра тое, што жыхары Гомельскай вобласці, залучаныя ў спісы незанятых у эканоміцы, пачалі атрымліваць запрашэнні наведаць мясцовы РАУС «для ўладкавання пытання працаўладкавання», паведаміла выданне «Флагшток».


Гэта выклікала цікавасць і грамадзянаў, і журналістаў, бо, па-першае, раней пытаннямі працаўладкавання займаліся камісіі спрыяння занятасці, а па-другое, паходы ў міліцыю ўжо даўно сталі небяспечнымі.


Пад відам занепакоенага беспрацоўнага грамадзяніна, які атрымаў такое запрашэнне, мы патэлефанавалі ў Камітэт працы, занятасці і сацыяльнай абароны Гомельскага аблвыканкаму і там даведаліся, што гэта зусім не самадзейнасць мясцовых чыноўнікаў, а новая агульнадзяржаўная ініцыятыва. 

,,

«У рамках працы з незанятымі ў эканоміцы літаральна нядаўна двума міністэрствамі – унутраных справаў ды працы і сацыяльнай абароны – падпісаны комплексны план», – распавялі нам у аблвыканкаме. 


Суразмоўца не патлумачыла, што дакладна прадугледжвае гэты план, але паведаміла, што згодна з ім «цяпер вельмі шмат людзей адпрацоўваецца» і адбываецца гэта «па ўсёй рэспубліцы», таму і ўпраўленні ўнутраных справаў, і камісіі спрыяння занятасці, якія на сталай аснове працуюць пры выканкамах, вельмі загружаныя. 

,,

«Два міністэрствы супольную працу правялі, узгаднілі і кожнае сваю частку адпрацоўвае», – расказалі ў камітэце. 


Што да міліцыі, то яна дадзеная чыноўнікам «у дапамогу». Са словаў суразмоўцы вынікала, што мэта гэтага супольнага мерапрыемства – пералічыць тых, каго дзяржава лічыць «дармаедамі», высветліць, хто і з якой прычыны застаецца ў ліку незанятых у эканоміцы. 

,,

«Каб паведаміць усім, хто ёсць у базе незанятых у эканоміцы, пра тое, што звесткі пра іх там ёсць… пазнаёміць людзей з наяўнымі вакансіямі праз службу занятасці, прапанаваць перанавучанне... паслугі службы занятасці», – пералічыла суразмоўца. 


Калі чалавек з нейкай прычыны не працуе ці працуе дзесьці за межамі краіны, то яму трэба паведаміць чыноўнікам пра гэта. Калі няма магчымасці прыйсці і расказаць асабіста, то можна «даць пра сябе інфармацыю, напрыклад, праз тэлефон» сакратару сталай камісіі спрыяння занятасці.


Ніякіх санкцыяў за няяўку не прадугледжана, патлумачыла працаўніца аблвыканкаму. Больш за тое, суразмоўца сказала, што чалавек можа і не працаваць, калі не хоча: 

,,

«Калі не хочуць працаваць – гэта іхнае права. Наша задача – праінфармаваць, каб ведалі ўсе». 


Пакістанскія работнікі. Фота: nebevihayatdergisi.com
Рабочы рух: Пакістанцаў могуць паслаць туды, дзе «непажаданае вока беларуса» навіны

Выглядае на тое, што ўказанні пералічыць «дармаедаў» яшчэ не прайшлі па ўсёй уладнай вертыкалі. Напрыклад, у Рэчыцкім райвыканкаме, куды мы таксама патэлефанавалі пад выглядам занепакоенага грамадзяніна, пра выклікі ў міліцыю так званых «дармаедаў» не ведаюць, але прызнаюцца, што мы не першыя, хто цікавіцца гэтым пытаннем.


Не выключана, што пералік «дармаедаў» будзе толькі першым пунктам узгаданага плану двух міністэрстваў. Дзяржава зацікаўленая ў павелічэнні колькасці працоўных рук – у рэспубліканскім банку вакансіяў амаль 205 тыс. прапановаў працы і толькі 18 тыс. тых, хто яе шукае. Недахоп працоўнай сілы стрымлівае развіццё эканомікі, адзначаюць эканамісты, таму цалкам зразумелае жаданне ўладаў залучыць на рынак працы новых людзей. Пра сур’ёзнасць кадравай праблемы сведчыць і намер запрасіць у краіну 150 тыс. пакістанцаў.


Дар’я Форман belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10