навіны

Каардынацыйнай рада ўпершыню ўзяла ўдзел у сесіі ПАРЕ

Дэлегацыя Каардынацыйнай рады на сесіі ПАРЕ. Фота: Координационный совет / Facebook
Дэлегацыя Каардынацыйнай рады на сесіі ПАРЕ. Фота: Координационный совет / Facebook
podpis źródła zdjęcia

27 студзеня распачалася сесія Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ). Да ўдзелу была запрошаная Каардынацыйная рада Беларусі як прадстаўнічы орган дэмакратычнай грамадзянскай супольнасці.

«Упершыню ў гісторыі ў ёй узяла ўдзел беларуская дэлегацыя – гэта значны і беспрэцэдэнтны крок для нашай краіны і ПАРЕ», – заявілі ў Каардынацыйнай радзе.

У дэлегацыі працуюць спікер КР Анжаліка Мельнікава, дэлегаты Павел Латушка («Каманда Латушкі і Рух за свабоду»), Аляксандра Мамаева («Еўрапейскі выбар»), Маргарыта Ворыхава («Моладзевы наступ»), Валерый Мацкевіч («Еўрапейскі выбар») і Павел Церашковіч («Наша справа / Беларускія хрысціянскія дэмакраты»).

Дэлегаты ўдзельнічалі ў паседжанні камітэту палітычных справаў і дэмакратыі ды камітэту юрыдычных справаў і правоў чалавека, а таксама прэзентавалі сітуацыю ў Беларусі на паседжанні палітычнай групы «Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу».

Новапрызначаны прэзідэнт ПАРЕ Тэодарас Русопулёс сустрэўся з беларускай дэлегацыяй і ў сваёй прамове выказаў падтрыманне беларускаму народу.

На сустрэчы абмяркоўвалі прыярытэты і шляхі супрацы; ухваленне рэзалюцыі аб непрызнанні любых «выбараў», арганізаваных нелегітымнымі ўладамі Беларусі; развіццё механізмаў падтрымання дэмакратычных структураў і грамадзянскай супольнасці; заклік да міжнародных органаў аб расследаванні злачынстваў уладаў Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку праз механізм Міжнароднага крымінальнага суда.

Як заяўляецца, прэзідэнт ПАРЕ запэўніў, што Асамблея гатовая ўсебакова падтрымліваць дэмакратычную Беларусі ў змаганні за свабоду, правы чалавека і еўрапейскія каштоўнасці.

Нагадаем, што Аўстралія, Канада, Еўрапейскі Звяз, Новая Зеландыя і Вялікая Брытанія выступілі з заявай, у якой асудзілі «выбары» і рэпрэсіі ў Беларусі. Напярэдадні Атава і Лондан увялі санкцыі супраць кампаніяў і асобаў з Беларусі. Аляксандр Лукашэнка 28 студзеня сустрэўся з дэлегацыяй Панафрыканскага парламенту.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10