У ноч на нядзелю Ізраіль і Іран абмяняліся ракетнымі ўдарамі. Габрэйская дзяржава атакавала энергетычную і вайсковую інфраструктуру, ісламская – нафтазавод і жылыя дамы. Паводле ізраільскіх медыяў, загінулі 10 асобаў, 200 былі параненыя. Іран пра ахвяраў не паведамляе.