навіны

Кепскія фільмы, але добрая гарэлка. Карыкатуры на галоўныя падзеі тыдня

Нацыянальная ідэя паводле Лукашэнкі павінна быць, перадусім, «выразная». Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Нацыянальная ідэя паводле Лукашэнкі павінна быць, перадусім, «выразная». Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» сочыць за галоўнымі падзеямі, што вызначаюць нашае жыццё ці выклікаюць шырокі рэзананс у грамадстве. Паказваем карыкатуры на найважнейшыя навіны апошніх тыдняў.

Чытайце таксама:
Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсціна ў Менску. Фота: blisch.by

У Менску будзе яшчэ адно Акрэсціна

Нацыянальную ідэю не бачылі?


12 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка на нарадзе са сваімі падначаленымі зноўку задаўся пытаннем: «Якая яна беларуская нацыянальная ідэя»? «Можа, яна і ёсць. Некаторыя кажуць »патрыятызм«, яшчэ нешта. Але я не адчуваю, што ёсць такая ідэя. Калі мы яе выпрацуем (а гэта павінна быць вельмі важнай для нас мэтай, якая захопіць усё – ад сэрца да розуму чалавека) – гэта вяршыня».

Калі паглядзець на загалоўкі дзяржаўных медыяў, то нацыянальная ідэя паводле Лукашэнкі павінна быць, перадусім, «выразная».

Каму такое кіно трэба?


Аляксандр Лукашэнка наведаў «Беларусьфільм» і пацвердзіў мэм-выраз, што ніякага беларускага кіно няма. Дакладней якасць айчыннай кінапрадукцыі дзейныя ўлады не задавольвае. Паводле Лукашэнкі, грошы на кіно ў Беларусі цяпер марнуюцца, а плаціць іх трэба людзям, якія працуюць.

Лукашэнка заявіў, што для развіцця кінематографу ў Беларусі створаныя ўсе ўмовы, але «аддача – нулявая» і нават «мінусавая».

Працяг тэмы і меркаванне кінааглядальніка «Еўрарадыё» Тараса Тарналіцкага можна пачытаць тут.

Аляксандр Лукашэнка 10 чэрвеня ўчыніў разнос «Беларусьфільму». Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Аляксандр Лукашэнка 10 чэрвеня ўчыніў разнос «Беларусьфільму». Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Ты нарадзіўся тут


Напрыканцы траўня Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі ўпершыню з часоў пандэміі COVID-19 апублікаваў даныя аб нараджальнасці ў краіне. У 2024 годзе ў краіне нарадзіліся 58 938 дзяцей, а 10 гадоў таму ў 2014 годзе нарадзіліся 118 697 беларусаў. Атрымліваецца, што цягам 10 гадоў нараджальнасць скарацілася амаль удвая. Зрэшты гэта агульнаеўрапейскі трэнд, і Беларусь, у гэтым сэнсе, не выключэнне.

Цягам 10 гадоў нараджальнасць скарацілася амаль удвая. Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Цягам 10 гадоў нараджальнасць скарацілася амаль удвая. Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Падзеж жывёлы пабіў гістарычны максімум


Падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках Беларусі б’е гістарычныя рэкорды. Пра гэта заяўляе сам Аляксандр Лукашэнка. А арганізацыя «BELPOL» прадставіла «Белсату» дакументы чыноўнікаў, якія гэтыя заявы пацвярджаюць і раскрываюць дэталі гэтай маштабнай з’явы.

Парушэнні ветэрынарна-санітарных правілаў у былых калгасах знаходзяць рэгулярна. Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Парушэнні ветэрынарна-санітарных правілаў у былых калгасах знаходзяць рэгулярна. Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Пейце беларускае!


Беларуская гарэлка «Стольградная» увайшла ў рэйтынг лепшых алкагольных напояў The Millionaires’ Club 2025. Агулам у спісе 148 алкагольных напояў. Беларуская гарэлка заняла 119-е месца.

Каб трапіць у рэйтынг трэба прадаваць не менш за 1 мільён 9-літровых кейсаў сваёй прадукцыі ў год (адзін кейс складаецца з 18 бутэлек па 0,5 літра).

Беларуская гарэлка ўвайшла ў спіс найлепшых у свеце. Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Беларуская гарэлка ўвайшла ў спіс найлепшых у свеце. Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Дэ Лёс belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10