навіны

Пратэсты супраць антымігранцкіх рэйдаў у ЗША і абмен агнём паміж Ізраілем і Іранам. Фатаграфіі тыдня

Каліфарнійскі дарожны патруль арыштоўвае пратэстоўца каля федэральнага будынку ў цэнтры Лос-Анджэлесу. Акцыі пратэсту стартавалі ў Лос-Анджэлесе пасля таго, як Іміграцыйная і мытная паліцыя ЗША (ICE) правяла арышты імігрантаў у некалькіх раёнах гораду. Для здушэння пратэстаў Доналд Трамп скіраваў у горад 2000 вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі, мэр Лос-Анджэлесу ўвёў каменданцкую гадзіну. Лос-Анджэлес, ЗША. 10 чэрвеня 2025 года. Фота: Eric Thayer / AP Photo / East News

podpis źródła zdjęcia

Масавыя пратэсты супраць дзеянняў Іміграцыйнай і мытнай паліцыі і палітыкі Доналда Трампа ў ЗША, паводка ў найбяднейшай правінцыі Паўднёва-Афрыканская Рэспублікі, масаваныя ракетныя абстрэлы паміж Ізраілем і Іранам, пратэсты ў сталіцы Кеніі праз забойства блогера ў пастарунку, новы абмен ваеннапалоннымі ва ўзросце да 25 гадоў паміж Украінай і Расеяй, пра які дамовіліся дэлегацыі падчас перамоваў у Стамбуле – сабралі галоўныя здымкі за тыдзень.

Пажарнік кліча калегаў на месца выбуху ў жылым комплексе ў выніку ізраільскага авіяўдару на поўначы Тэгерану, Іран. 13 чэрвеня 2025 года. Фота: Vahid Salemi / AP Photo / East News

У ноч на пятніцу Ізраіль пачаў наносіць удары па ядравых і вайсковых аб’ектах Ірану. У выніку ізраільскага ўдару загінулі некалькі высокапастаўленых іранскіх камандуючых, сярод якіх – кіраўнік Корпусу вартаўнікоў Ісламскай рэвалюцыі генерал Гусэйн Салямі, камандуючы ўзброенымі сіламі Ірану генерал Голям Алі Рашыд, некалькі вайскоўцаў і два фізікі-ядравікі. Паводле Цагалю, у адказ Іран выпусціў больш за 100 ракетаў па тэрыторыі Ізраілю, большасць з іх была збітая СПА ці не даляцела да цэляў. У Іране загінулі 78 чалавек, больш за 320 атрымалі раненні, у Ізраілі 3 чалавекі загінулі, 19 атрымалі раненні.

Пратэстоўцы хаваюцца за машынай ад гумовых куляў, выпушчаных кенійскімі паліцыянтамі падчас дэманстрацыі з нагоды забойства кенійскага блогера Элбэрта Оджўонга (Albert Ojwang). Палітычнага блогера абвесцілі мёртвым пасля арышту два дні раней за пост у X, які нібыта крытыкаваў намесніка генеральнага інспектара паліцыі Эліўда Лягата (Eliud Lagat). Найробі, Кенія. 12 чэрвеня 2025 года. Фота: Luis Tato / AFP / East News

Начальніка галоўнага паліцэйскага ўчастку Джэймза Мукўану (James Mukhwana) затрымалі за забойства маладога блогера, які быў пад вартаю. Смерць Элбэрта Оджўонга выклікала пратэсты пасля таго, як дактары зняпраўдзілі заяву паліцыі, быццам той памёр ад самананесеных траўмаў, выкліканых ударам галавой аб сцяну камеры. Медыкі прыйшлі да высновы, што гэта, верагодна, быў вынік нападу.

Вайскоўцы бяруць удзел у шматнацыянальных вучэннях «Балканская варта – 25» У вучэннях, якія праводзяцца ў больш шырокай праграме «Неадкладнае рэагаванне – 25», бяруць удзел войскі Балгарыі, Італіі, Румыніі і ЗША. Хаскава, Балгарыя. 9 чэрвеня 2025 года. Фота: Borislav Troshev / Anadolu Press / Abaca Press / East News

Амерыканскі кінапрадзюсар Гарвi Ўайнстэйн у судзе для паўторнага разгляду сваёй справы. Прысяжныя прызналі Ўайнстэйна вінаватым у адным эпізодзе абвінавачання (у прымусе да сексу былой памочніцы Мір'ям Гэйлі ў 2006 годзе) і апраўдалі ў другім. Летась суд у Нью-Ёрку адмяніў папярэдні прысуд Ўайнстэйну ў выглядзе 23 гадоў зняволення, вынесены яшчэ ў 2020-м, і таму сёлета правялі новы працэс. Нью-Ёрк, ЗША. 11 чэрвеня 2025 года. Фота: Steven Hirsch / New York Post via AP, Pool / East News

Вердыкт па абвінавачанні ў згвалтаванні акторкі Джэсікі Мэн у 2013 годзе яшчэ не абвешчаны. Таксама ў 2022-м суд у Лос-Анджэлесе прызнаў яго вінаватым у згвалтаванні і двух эпізодах сексуалізаванага гвалту, учыненых ім у 2013-м, і прыгаварыў да 16 гадоў турэмнага зняволення. Справа супраць Ўайнстэйна сталася каталізатарам руху #MeToo, скіраванага супраць сексуальнага гвалту і дамаганняў.

Ганаровая варта нясе труну з целам украінскага вайскоўца Дмытра Шапавалава падчас развітання ў царкве сяла Ёсыпаўка Вінніцкай вобласці. Дмытро стаў шырока вядомы ў 2023 годзе з кадраў, на якіх каштаваў яблык упершыню пасля года ў расейскім палоне. 9 чэрвеня 2025-га ў Дмытра спынілася сэрца. Ёсыпаўка, Украіна. 13 чэрвеня 2025 года. Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo / East News

У палоне Дмытро Шапавалаў прабыў адзін год, адзін месяц і трынаццаць дзён. Кадры ягонага абмену 26 красавіка 2023 года абляцелі ўкраінскія і замежныя медыі. Тады толькі што вызваленыя і знясіленыя ў няволі вайскоўцы ласаваліся яблыкамі і не стрымлівалі эмоцыяў. «Я пра яго год марыў, пра яблык», – сказаў тады Дмытро.

Маці і дачка праходзяць пад парасонамі паўз будынак, разбураны расейскімі бамбавальнікамі ў Сумах, Украіна. 12 чэрвеня 2025 года. Фота: Florent Vergnes / AFP / East News

Жанчыны мыюць вопратку на беразе ракі побач з аўтамабілем, які змыла паводка. Прэзідэнт ПАР Сірыл Рамапхоса (Cyril Ramaphosa) прыбыў 13 чэрвеня ў пацярпелую Усходнюю Капскую правінцыю (Eastern Cape), дзе ў выніку праліўнога шторму загінулі не менш за 78 чалавек, пошукі целаў трываюць. Мтхатха (Mthatha), Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка. 12 чэрвеня 2025 года. Фота: Themba Hadeb / AP Photo / East News

Высокапастаўлены чыноўнік заявіў, што спробы ратавання ў першыя гадзіны пасля катастрофы былі «паралізаваныя» нястачаю рэсурсаў. Оскар Мабуянэ, прэм'ер-міністр правінцыі Усходняй Капскай правінцыі, паведаміў, што паводка адбылася, пакуль шмат хто спаў. Вада ў месцах дасягала 3-4 метраў.

Украінскія салдаты ідуць па калідоры паміж людзей, якія трымаюць здымкі зніклых сваякоў, пасля вяртання з палону пасля абмену ваеннапалоннымі ва ўзросце да 25 гадоў паміж Расеяй і Украінай. Чарнігаўская вобласць, Украіна. 9 чэрвеня 2025 года. Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo / East News

Дамоўленасці пра маштабны абмен палоннымі дасягнулі ў хадзе перамоваў расейскай і ўкраінскай дэлегацыяў у Стамбуле 2 чэрвеня. Бакі дамовіліся абмяняцца цяжкапараненымі вайскоўцамі і палоннымі векам ад 18 да 25 гадоў, а таксама перадаць адно аднаму 6000 целаў вайскоўцаў, якія загінулі на вайне.

Людзі назіраюць за 25-м вывяржэннем шчытавога вулкану Кілаўэя (Kīlauea). З 1912 гады за яго актыўнасцю назіраюць навукоўцы з Гавайскай вулканічнай абсерваторыі. Кілаўэя – самы малады з наземных гавайскіх вулканаў і адзін з самых актыўных дзейных вулканаў на Зямлі. Гаваі, ЗША. 11 чэрвеня 2025 года. Фота: M. Zoeller. / Anadolu Press / Abaca Press / East News

belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10