навіны

Вялікая Брытанія ўвяла новыя санкцыі супраць Беларусі пасля выбараў

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com
podpis źródła zdjęcia

Вялікая Брытанія 27 студзеня дадала ў санкцыйны спіс у дачыненні Беларусі яшчэ дзевяць пазіцыяў. Туды трапілі кампаніі, сілавікі і кіраўнік ЦВК.

Вялікая Брытанія замарожвае актывы кампаніяў, якія трапілі пад санкцыі, калі гэтыя актывы ёсць у Вялікай Брытаніі. Для людзей са спісу ўведзеная забарона на ўезд і таксама замарожванне актываў.

З кампаніяў пад санкцыямі апынуліся ААТ «АЛЕВКУРП», КБ «Беспілотныя верталёты» і ААТ «Завод "Легмаш"» за тое, што прадпрыемствы «атрымліваюць або атрымлівалі выгаду ад ураду Беларусі або надаюць яму падтрыманне, ажыццяўляючы дзейнасць у сектары, які мае стратэгічнае значэнне», а менавіта ў абаронным сектары.


Персанальна ў спісе апынуліся кіраўнік ГУБАЗіК Андрэй Ананенка, намеснік кіраўніка ГУБАЗіК Міхаіл Бедункевіч, начальнік менскага СІЗА № 1 Андрэй Цэдрык, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка, начальнік турмы № 1 у Горадні Павел Казакоў, начальнік калоніі № 11 у Ваўкавыску Віктар Дуброўка.


Усе яны трапілі пад санкцыі таму, што нясуць адказнасць за здзяйсненне сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, удзельнічаюць у іх, падтрымліваюць іх і спрыяюць ім; за падаўленне грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі; за дзеянні і дзейнасць, якія падрываюць дэмакратыю і вяршэнства закону ў Беларусі.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10