навіны

У МЗС Украіны распавялі, ці прызнаюць прэзідэнцкія выбары ў Беларусі

МЗС Украіны
МЗС Украіны. Крыніца: aa.com.tr
podpis źródła zdjęcia

Прэс-сакратар украінскага МЗС Георгій Ціхі агучыў афіцыйную пазіцыю Украіны датычна легітымнасці датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія адбудуцца 26 студзеня.

Здымакк мае ілюстрацыйны характар. Камунальнік падмятае лесвіцу на Кастрычніцкай плошчы перад вялізным транспарантам аб выбарах прэзідэнта ў Менску, Беларусь. 30 ліпеня 2020 года. Фота: Sergei Gapon / AFP / East News
«Мы закладнікі ў цэнтры Еўропы». Беларусы пра ціск перад выбарамі Гісторыі

Паводле Ціхага, Украіна хацела б назваць галасаванне, якое адбудзецца ў Беларусі, прэзідэнцкімі выбарамі, калі б на гэта былі падставы. Але іх няма, А вынікі «гэтага дзеяння» вядомыя наперад.


Чыноўнік зазначыў, што ўкраінцам відавочна, што Лукашэнка працягвае заставацца саюзнікам і саўдзельнікам Пуціна ў ягонай вайне супраць Украіны, што адбываецца насуперак інтарэсам беларускага народу.

,,

«Мы лічым, што абодва дыктатары працягнуць імітаваць бурную барацьбу з так званымі «пагрозамі калектыўнага Захаду», якімі яны запужваюць сваіх грамадзянаў, і якія не маюць ніякіх падставаў», – сказаў прэс-сакратар.


Украінскія ўлады цяпер не бачаць ніякіх перадумоваў для аднаўлення кантактаў з Лукашэнкам, таму пытанне прызнання ягонай легітымнасці пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў выбараў не з’яўляецца актуальным для Украіны.


Ціхі выказаў саліданасць з пазіцыяй дзяржаваў-сябраў Еўразвязу, ЗША, Канады, Вялікай Брытаніі і іншых дэмакратычных краінаў адносна адсутнасці ў Беларусі базавых умоваў для правядзення сумленных і празрыстых выбараў адпаведна са стандартамі АБСЕ.


«Няма на сённяшні дзень такіх умоваў і няма сумленных сапраўдных выбараў», – кажа прадстаўнік МЗС.


Георгій Ціхі узгадаў таксама пра фактычнае пазбаўленне права ўдзелу ў беларускіх выбарах вялікай колькасці грамадзянаў Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой і не маюць магчымасі прыняць удзел у галасаванні, бо не могуць вярнуцца ў Беларусь праз палітычны пераслед на радзіме. Гэта таксама істотна ўплывае на вынікі галасавання, мяркуе прэс-сакратар украінскага МЗС.

,,

«Мы лічым, што беларускі народ заслугоўвае права абіраць уладу на насамрэч дэмакратычных, вольных, канкурэнтных выбарах і будаваць уласную будучыню без дыктату Расеі, без яе імперскіх замахаў і без прагнення Масквы навязаць сваім сусуедзям ролю падкантрольных марыянетак, як адбываецца цяпер», – кажа Ціхі.


Акцыя пратэсту супраць прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі Мінск, Беларусь, 20 верасня 2020 года. Фота: Марыны Серабраковай / агенцтва Anadolu праз Getty Images
«Выбары»: Чаму ўлады дагэтуль баяцца беларусаў і ці атрымаецца іх падкупіць Аналітыка

Прадстаўнік дыпламатычнага ведамства выказаў падзяку беларусам, якія «сёння разам з украінскім народам, асабліва са зброяй у руках даюць годны адпор расейскай агрэсіі».


«Мы лічым, што тым самым яны таксама набліжаюць і рэальныя дэмакратычныя змяненні ў сваёй уласнай краіне», – рэзюмаваў прэс-сакратар МЗС.


Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у нядзелю 26 студзеня. 21 студзеня распачалося датэрміновае галасаванне. У ім прынялі ўдзел 27,15% ад агульнай колькасці выбарцаў за тры дні, сцвярджае ЦВК.


На выбарах у Беларусі не будзе назіральнікаў ад АБСЕ. Шэраг краінаў заявілі, што не прызнаюць вынікі выбараў легітымнымі.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10