Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, якія адбудуцца ўжо 26 студзеня, улады Беларусі ўзмацняюць ціск ледзьве не на ўсіх: работнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў, былых палітвязняў, сваякоў «экстрэмістаў»… Мяркуючы з аргументаў, якімі аперуюць сілавікі і прадстаўнікі ўлады, месцамі яны і самі дрэнна валодаюць інфармацыяй, але загад зверху выконваюць старанна. «Белсат» паразмаўляў з беларусамі і даведаўся, як гэта адбываецца.
Gistoryi
«Мы закладнікі ў цэнтры Еўропы». Беларусы пра ціск перад выбарамі