навіны

Затрыманы экс-кандыдат у дэпутаты, а ўсмешка ў Беларусі стала экстрэмісцкай. Рэпрэсіі 22 студзеня

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Вільні. Здымак мае ілюстрацыйны характар
Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Вільні. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Нягледзячы на чарговую хвалю вызваленняў палітвязняў 18 студзеня, у Беларусі працягваюцца жудасныя рэпрэсіі. Судзяць адну з лепшых дзіцячых анкалекарак і чарговы раз палітвязня, які прыехаў у Беларусь праз цяжкі стан маці, а яна памерла неўзабаве пасля затрымання сына. Пра гэта і іншыя парушэнні правоў у Беларусі ў штодзённым аглдзе.

У Лепелі за «Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП) судзілі Ганну Траян. Жанчына служыць у войску.


У 2021 годзе Міністэрства абароны Беларусі хвалілася такім прапаршчыкам, як Ганна:


«Ганна — прадаўжальніца вайсковай дынастыі. З 2016 года дзяўчына служыць фельчарам у гарматным самаходна-артылерыйскім дывізіёне артылерыйскай брыгады. За час службы дзяўчына паспела атрымаць яшчэ адну вышэйшую адукацыю і заслужыць рэпутацыю выдатнага спецыяліста».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Выпускнікі Цэнтру падрыхтоўкі кадраў МУС. Менск, Беларусь. 29 снежня 2023 года. Фота: Cpkmvd.by

Нават праўладныя беларусы хочуць «адлігі», ды мала хто ў яе верыць. Вынікі апытання «Chatham House»

Аналітыка

А палітвязню Аляксею Рэзнікаву, які пакараны 4,5 гадамі калоніі, хочуць узмацніць пакаранне. Яго судзілі ў жніўні 2022 года за допісы і рэпосты ў «ВКонтакте» паводле пяці крымінальных артыкулаў.


Аляксей працаваў за мяжой, але вярнушся дадому праз цяжкі стан яго маці. Яна памерла праз тры дні пасля арышту Аляксея.


Цяпер мужчына ў бабруйскай калоніі № 2. Паводле праваабаронцаў, 22 студзеня адбыўся суд па замене Аляксею рэжыму ўтрымання на турэмны. Рашэнне мусіў прымаць суддзя Дзмітрый Свірыдаў. Вынік пакуль невядомы.


У Чашніках у пяты раз судзілі спартоўца-аматара Канстанціна Чарнова. Яго судзілі нібыта за «Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП) чатыры разу напрацягу снежня 2024 года і адзін раз нібыта за «Несанкцыянавае пікетаванне» (ч. 1 арт. 24.23 КаАП).


Яго старонкі ў сацсетказ былі прызнаныя «экстрэмісцкімі».

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: tut.by

Мінус 600 за чатыры гады: у Беларусі зрабілася менш адвакатаў

навіны

Пад рэпрэсіі трапіла і адна з найлепшых дзіцячых анкалагіняў Беларусі Алена Шарафановіч. Яе вінавацяць па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу – Алена нібыта брала актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.


Судзіць лекарку будзе намесніца старшыні суда Першамайскага раёна Наталля Дзядкова. Суд пачнецца 30 студзеня.


Акрамя беларускай медычнай асветы, Алена стажыравалася ў Германіі і ЗША. Яна 13 гадоў працавала ў Цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах, яшчэ 3 гады ў РНПЦ дзіцячай хірургіі. Адначасова вяла прыём у «Ладэ», Цэнтры лазернай дэрматалогіі «HappyDerm».


Пад Гомелем затрымалі экс-кандыдата ў дэпутаты Палату прадстаўнікоў у 2019 годзе, блогера-правакатара і фермера Юрыя Ганцэвіча. Ганцэвіч нават удзельнічаў у роліках палітвязня Сяргея Ціханоўскага, аднак пазней змяніў сваю палітычную пазіцыю і пачаў выкарыстоўваць у інтэрнэце правакацыі, каб пакараць іншых удзельнікаў анлайн-гутарак і спагнаць з іх грошы.


У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» выяву з тэкстам «ніколі не губляйце сваю ўсмешку». У апісанні сілавікоў гаворыцца, што гэта выява «ніжняй часткі чэрапа са скрыжаванымі ззаду косткамі і размешчаным зверху надпісам "Never lose your smile"».


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10