навіны

У Стамбул на перамовы ад ЗША паедуць Ўіткаф і Келаг. Трампа не будзе?

Стыў Ўіткаф і Кіт Келаг. Калаж: point.md
Стыў Ўіткаф і Кіт Келаг. Калаж: point.md
podpis źródła zdjęcia

Стаў вядомы склад дэлегацыі ад Злучаных Штатаў Амерыкі, якая накіруецца ў Стамбул для перамоваў пра замірэнне ў вайне паміж Расеяй і Украінай. 

Уладзімір Зяленскі гатовы сустракацца ў Стамбуле толькі асабіста з Уладзімірам Пуціным. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Council of the European Union / Facebook
Расея едзе «мірыцца» з Украінаю ў Стамбул. Ці будзе там Уладзімір Пуцін? Вайна

Паводле крыніцаў «Reuters», 15 траўня ў Турцыю паедуць два адмысловыя пасланнікі Доналда ТрампаСтыў Ўіткаф і Кіт Келаг.

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што будзе асабіста чакаць Уладзіміра Пуціна ў Стамбуле.

У Крамлі пакуль не абвясцілі складу дэлегацыі, адзначыўшы, што «як толькі прэзідэнт палічыць гэта патрэбным, мы абвясцім».

Дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк, у сваю чаргу, заявіў, што Уладзімір Зяленскі не будзе сустракацца больш ні з кім, акрамя Уладзіміра Пуціна. Ён растлумачыў гэта тым, што перамоўцы нават са статусам міністра наўрад ці ўпаўнаважаныя «прымаць тыя ці іншыя пастановы», бо «прыняць пастанову пра працяг вайны або пра спыненне вайны можа толькі Пуцін – гэта без сумневаў».

Нагадаем, падчас прэс-канферэнцыі 12 траўня прэзідэнт ЗША Доналд Трамп не выключыў, што 15 траўня наведае Турцыю, дзе Уладзімір Зяленскі будзе чакаць Уладзіміра Пуціна дзеля «мірных перамоваў». Ці адбудзецца ягоны візіт у сувязі з рыхтаваннем да паездкі ў Стамбул Ўіткафа і Келага, пакуль невядома.

У той жа час крыніца CNN у Белым доме адзначыла, што візіт амерыканскага прэзідэнта ў Турцыю можа залежаць ад таго, ці будзе там прысутнічаць Уладзімір Пуцін. «Цяпер усё вельмі дынамічна», – заявіла крыніца, дадаўшы, што пакуль ніхто не ведае, як можа змяніцца сітуацыя да чацвярга.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10