навіны

Двух гомельцаў затрымліваў АМАП. Не паверыце, але не за палітыку

Злачынцы ўжылі метады з 90-х: збілі знаёмага, а потым катавалі прасам. Фота: МУС Беларусі
Злачынцы ўжылі метады з 90-х: збілі знаёмага, а потым катавалі прасам. Фота: МУС Беларусі
podpis źródła zdjęcia

Двух жыхароў Гомельскай вобласці затрымалі за катаванні і вымаганне.

Мужчынаў 23 і 44 гадоў затрымалі «пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПу», паведамляў МУС Беларусі.


Яны разам з прыяцелем (38 гадоў) працавалі ў суседняй краіне, але той атрымаў за працу больш грошай. Пасля вяртання ў Беларусь мужчыны прыехалі да прыяцеля дадому і запатрабавалі падзяліцца часткай заробленага. 38-гадовы гомелец адмовіўся, і двое астатніх ужылі метады з 90-х: збілі знаёмага, а потым катавалі прасам. Так і не атрымаўшы грошай, яны пакінулі пацярпелага без прытомнасці і ўцяклі.


Цяпер супраць двух вымагальнікаў пачалі крымінальную справу, ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі паводле артыкулу 208 Крымінальнага кодэксу («Вымаганне»).


Дарэчы, у Крымінальным кодэксе Беларусі ёсць асобны артыкул 128 («Злачынствы супраць бяспекі чалавецтва»). Паводле яго, за выкраданне людзей, за якім ідзе іхнае знікненне, катаванні ці акты жорсткасці, што здзяйсняюцца ў сувязі з расавай, нацыянальнай, этнічнай прыналежнасцю, палітычнымі перакананнямі і веравызнаннем, пагражае ад сямі гадоў зняволення да смяротнага пакарання. Аднак ніводны сілавік асуджаны паводле гэтага артыкулу ў Беларусі за дзеянні 2020 года не быў.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10