навіны

У Латвіі беларусам і расейцам хочуць забараніць кіраванне крытычнай інфраструктурай

Здымак мае ілюстрацыйны характар
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Siim Lõvi /ERR
podpis źródła zdjęcia

Міністэрства ўнутраных справаў Латвіі падрыхтавала папраўкі ў закон аб нацыянальнай бяспецы, якія прадугледжваюць забарону грамадзянам Беларусі і Расеі займаць пасады ў структурах кіравання крытычнай інфраструктурай, а таксама асабліва значнай у еўрапейскім маштабе крытычнай інфраструктурай.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Дзяржпамежкамітэт

Латвія плануе ўзмацніць меры бяспекі пры перасячэнні мяжы. Гэта датычыцца і беларусаў

навіны

Крытычная інфраструктура ўключае аб’екты, сістэмы або іх часткі, важныя для выканання грамадскіх функцыяў, аховы здароўя, бяспекі, эканамічнага або сацыяльнага дабрабыту насельніцтва, тлумачыць «Delfi».

Для ўмацавання абароны крытычнай інфраструктуры, значнай для бяспекі Латвіі і яе грамадства, папраўкі вызначаюць, што яе ўласнік, сапраўдны бенефіцыяр ці прававы ўладальнік мусіць быць лаяльны да Латвіі і яе Канстытуцыі. Таксама яму забараняецца аказваць падтрыманне, у тым ліку інфармацыйнае, асобам ці дзяржавам, што пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту, незалежнасці або канстытуцыйнаму ладу дэмакратычных дзяржаваў.

Згодна з папраўкамі, грамадзянам Расеі і Беларусі будзе забаронена працаваць або аказваць паслугі ў крытычнай інфраструктуры, а таксама ў інфраструктуры, асабліва значнай у еўрапейскім маштабе, калі гэтая дзейнасць прадугледжвае доступ да інфармацыі або тэхналагічнага абсталявання, неабходнага для функцыянавання такіх аб’ектаў.

У выключных выпадках грамадзяне Расіі ці Беларусі змогуць працаваць у крытычнай або еўрапейскай крытычнай інфраструктуры толькі пры наяўнасці асобнага дазволу ад органаў дзяржаўнай бяспекі.

Папраўкі яшчэ маюць разгледзець урад і Сейм.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10