навіны

«Хамас» і «Ісламскі джыхад» узгаднілі спыненне агню з Ізраілем

Здымак мае ілюстрацыйны характар
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Israeli Army / AFP / East News
podpis źródła zdjęcia

Палестынскія рухі пагадзіліся абмяняць закладнікаў, якіх утрымлівае «Хамас», на палестынскіх зняволеных. «Хамас» і «Палестынскі ісламскі джыхад» ухвалілі спыненне агню з Ізраілем.

Пра гэта паведамілі крыніцы, якія сцвярджаюць, што перамовы пра спыненне агню праходзяць у сталіцы Катар.


На першым этапе патэнцыйнага пагаднення «Хамас» павінен вызваліць 33 закладнікаў, сярод якіх павінны быць дзеці, жанчыны, пажылыя людзі і цяжкахворыя.


СМІ таксама паведамляюць, што афіцыйнае пагадненне аб спыненні агню павінна быць падпісанае 20 студзеня, у дзень інаўгурацыі прэзідэнта ЗША Доналда Трампа.


Нагадаем, вайна ў сектары Газа працягваецца з 7 кастрычніка 2023 года. За гэты час баевікі «Хамасу» забілі 1200 чалавек і захапілі ў палон 251 асобу.


Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя Газы, на гэты момант у выніку ізраільскага наступу загінулі больш за 46 тысяч палестынцаў, а больш як 109 тысяч атрымалі раенні.


Нядаўна Інстытут даследавання міру з Осла аналізаваў колькасць узброеных канфліктаў пасля Другой сусветнай вайны і прыйшоў да высновы: на 2023 год колькасць канфліктаў была рэкордная, а колькасць ахвяраў войнаў – найвышэйшая з часоў сканчэння халоднай вайны. А амерыканская няўрадавая арганізацыя збору звестак пра войны ACLED падлічыла, што ў 2024 годзе гвалту стала толькі больш. Паводле гэтых падлікаў, 1 з 7 людзей на Зямлі сутыкаўся з узброеным канфліктам.


Што датычыць вайны Ізраілю з тэрарыстамі «Хамасу», то паводле прагнозаў, яна мае паглыбіць гуманітарны крызіс у Сектары Газа, а канфлікт Ізраілю з палестынцамі на Заходнім беразе ракі Іярдан можа толькі разрасціся праз сітуацыю ў Газе, пабудову ізраільскіх паселішчаў на палестынскіх тэрыторыях і праз парушэнні правоў палестынцаў.


Надзея Вольная belsat.eu

 

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10