навіны

У Грузіі экс-прэзідэнта Саакашвілі асудзілі на 9 гадоў пазбаўлення волі

Міхэіл Саакашвілі выступае праз відэасувязь на судзе
Міхэіл Саакашвілі выступае праз відэасувязь на судзе. 10 сакавіка 2025 года. Скрыншот: ერთიანი ნაციონალური მოძრაობა / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Саакашвлі асудзілі ў карупцыйнай «справе аб пінжаках». Былы прэзідэнт ужо асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі ў дзвюх іншых справах. Ён не прызнае віну, і Рада Еўропы лічыць яго палітвязнем.

Лідар партыі «Грузінская мара» Бідзіна Іванішвілі галасуе на выбарчым участку ў Тбілісі, Грузія. 26 кастрычніка 2024 года. Фота: Maria Giulio Molinaro Vitale / SPA Images / LightRocket / Getty Images
«Грузінская мара» святкуе перамогу, апазіцыя рыхтуецца да пратэстаў. Што адбываецца ў Грузіі пасля выбараў Гісторыі

Былы прэзідэнт Грузіі (2004–2013) і былы кіраўнік Адэскай вобласці Украіны (2015–2016) Міхэіл Саакашвілі быў асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі, перадае «Эхо Кавказа». Суд прызнаў яго вінаватым у растраце бюджэтных сродкаў у буйным памеры. Разам з экс-прэзідэнтам судзілі былога начальніка службы ягонай аховы, якога аштрафавалі на 300 тысяч лары (каля 108 тысяч долараў).


Пракуратура заяўляла, што на даручэнне Саакашвілі для ягоных асабовых мэтаў у 2009–2013 гадах з дзяржаўнага бюджэту выдаткавалі каля 5,4 млн долараў на «касметычныя паслугі, аказаныя ў вядучых клініках за мяжой». Паводле суддзі, у справе ёсць таксама дакументы аб аплаце з дзяржаўнага бюджэту навучання сына Саакашвілі.


Саакашвілі не ўдзельнічаў у гэтым паседжанні нават праз відэасувязь, як раней. Пасля прысуду ён напісаў на Facebook:


«Які нечаканы вердыкт алігарха, праўда ж? Воля заваёўніка была наўпрост выкананая – гэта іхны адказ на тое, што я не здаў Грузію. Упершыню за стагоддзі мы адважыліся стварыць паспяховую грузінскую дзяржаву. Пасля таго, як яны нічога не знайшлі, мяне засудзілі фактычна да пажыццёвага зняволення за службовыя выдаткі прэзідэнцкай адміністрацыі».


У сваім пераследзе ён вінаваціць «мафіёзны клан» Бідзыны Іванішвілі – ганаровага старшыні кіроўнай партыі «Грузінская мара», экс-прэм’ера Грузіі (2012–2013) і найбагацейшага чалавека Грузіі, які цяпер пад санкцыямі Злучаных Штатаў і шэрагу еўрапейскіх краінаў. Пасля абвяшчэння прысуду прысутныя на паседжанні выказалі пратэст, назваўшы суддзю «рабом Бідзыны».


Сакашвілі трапіў пад пераслед на наступны дзень па вяртанні ў Грузію ў 2021 годзе. Яго асудзілі на 6 гадоў пазбаўлення волі ў дзвюх справах: аб збіцці дэпутата Валеры Гелашвілі і аб памілаванні забойцаў Сандро Гіргвіліяні. Супраць Саакашвілі працягваюцца суды аб разгоне мітынгу 7 лістапада 2007 года і аб незаконным перасячэнні мяжы.


Парламенцкая асамблея Рады Еўропы ў 2022 годзе прызнала Саакашвілі палітычным зняволеным і заклікала вызваліць яго. Украіна ў 2023 годзе прасіла Грузію выдаць Саакашвілі для лекавання – у былога прэзідэнта ў няволі абвастрылася мноства хваробаў. Саакашвілі звяртаўся ў Еўрапейскі суд правоў чалавека з просьбай перавесці яго ў лякарню ў Варшаве, але ЕСПЧ адхіліў просьбу.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10