навіны

Беларуску ў Нямеччыне арыштавалі праз падазрэнне ў парушэнні санкцыяў – экспарце люксавых аўтаў у Расею

Паліцыянты ў Франкфурце
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Паліцыянты ў Франкфурце, Нямеччына. Фота: Eoghan O’Lionnain / Flickr, CC BY-SA 2.0
podpis źródła zdjęcia

Супраць 46-гадовай беларускі выставілі падазрэнне ў незаконным экспарце 192 аўтаў на суму 21,4 млн еўраў. У аперацыі з ператрусамі і арыштамі маёмасці бралі ўдзел каля 85 нямецкіх сілавікоў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Face to Face / Reporter / East News

Беларускія ўладальнікі іншамарак падвышанай камфортнасці не разумеюць, колькі складзе транспартны збор за гэтыя аўты

навіны

Мытнае крымінальнае кіраўніцтва Мюнхену і паліцыя Берліну правялі 12 сакавіка цэлую аперацыю супраць 46-гадовай беларускі, падазраванай у абыходзе санкцыяў. Каля 85 сілавікоў выконвалі ордары на арышт маёмасці і ператрусы. Жанчына трапіла пад папярэдні арышт, у яе былі канфіскаваныя чатыры дарагія аўтамабілі і два прычэпы, камерцыйныя дакументы і носьбіты звестак.


Паводле нямецкіх праваахоўнікаў, ад 5 красавіка 2022 года жанчына з двума саўдзельнікамі экспартавала ў Расею люксавыя аўтамабілі насуперак санкцыям, уведзеным у сакавіку таго года. Каб абысці санкцыі, падазраваная стварала ўражанне, што машыны накіроўваюцца не ў Расею, а ў Беларусь, Кыргызстан, Таджыкістан і Узбекістан. Аднак 186 аўтаў у выніку былі непасрэдна зарэгістраваныя ў Расеі.


Агулам жанчына і ейныя саўдзельнікі, як лічаць праваахоўнікі, магла экспартаваць у Расею 192 аўтамабілі агульным коштам 21 413 161,31 еўраў. На маёмасць на адпаведную суму быў накладзены арышт. Якое пакаранне можа пагражаць жанчыне, не паведамляецца.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10