навіны

Галоўнае ў змаганні з «экстрэмізмам» – не выйсці на прыхільнікаў Лукашэнкі. Рэпрэсіі 12 сакавіка

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Заняткі па ідэалагічнай падрыхтоўцы з удзелам начальніка ГУУС Менгарвыканкаму. Менск, Беларусь. 11 сакавіка 2025 года. Фота: Милиция Минска / Telegram
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі больш як чатыры з паловай гады не спыняюцца палітычныя рэпрэсіі. Практычна штодня – затрыманні, суды і навіны пра новыя здзекі з палітвязняў. «Белсат» пераказвае, што адбылося за адзін толькі дзень 12 сакавіка.

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: PAP / Leszek Szymański
Беларускага ўцекача абвінавацілі ў падпале гандлёвага цэнтру ў Варшаве навіны

Праваабарончы цэнтр «Вясна» звярнуў увагу на палітвязняў, якія знаходзіцца ў асаблівай рызыцы за кратамі. Такіх на 12 сакавіка вядома 219: мінімум 78 чалавек знаходзіцца ў цяжкім стане фізічнага здароўя, 8 чалавек маюць інваліднасць, 32 сталыя чалавекі, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх мае вялікія праблемы са здароўем), а таксама 10 чалавек з ментальнымі разладамі. Сярод палітзняволеных — 39 шматдзетных маці і бацькоў. Вядома мінімум пра 10 сем’яў, дзе абодва бацькі знаходзяцца за кратамі.


У Менскім гарадскім судзе працягваюць судзіць журналіста Ігара Ільяша. Як расказвае радыё «Свабода», у судзе абвясцілі перапынак. Аналітычныя публікацыі Ільяша адпраўленыя на экспертызу, якую будзе праводзіць прафесар, загадчык катэдры на філфаку БДУ Сяргей Лебядзінскі. Хадайніцтва Ільяша аб тым, каб экспертыза прайшла ў Дзяржаўным цэнтры судовых экспертызаў, суд не задаволіў.


У тым жа судзе 12 сакавіка мелі распачаць суд над супрацоўніцай «Пеленгу» Ірынай Суржык: пагражае ад 4 да 12 гадоў калоніі за «Заклікі да прычынення шкоды Беларусі». Суддзя — Святлана Макарэвіч.


17 сакавіка ў Фрунзенскім раённым судзе Менску маюць пачаць судзіць 29-гадовую майстрыцу манікюру Карыну Фасевіч. Яе вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах. У жанчыны ёсць непаўналетняе дзіця. 


Намесніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Алега Агеева абвясцілі ў «міждзяржаўны вышук», паведамляе БАЖ.На якой падставе яго будуць шукаць беларускія і расейскія сілавікі, невядома. Але Агееў падазрае, што для ягонага пераследу маглі зрабіць запыт у «Інтэрпол».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com
Сілавікоў з экстрэмісцкімі парушэннямі не будуць бясплатна абслугоўваць у клініках МУС навіны

Калі трапіць у беларускі суд, шанцы быць апраўданым мікраскапічныя. Так, «Гарадзенская праваабарона» падлічыла, што за 2024 год колькасць апраўдальных прыгавораў у Гарадзенскай вобласці склала 0,09 %.


12 сакавіка міжнародная супольнасць адзначае Дзень супраць цэнзуры ў інтэрнэце. А ўлады Беларусі тую цэнзуру працягваюць пашыраць: запісваюць у «экстрэмісцкія» спісы ўсё новыя пазіцыі. У гэты дзень у «экстрэмісцкія матэрыялы» запісалі і Youtube-канал стваральніка праекту «Мая краіна Беларусь» Сяргея Бяспалава, і ананімны твітэр «Чё ваще происходит».


У сілавікоў усё часцей здараецца «агонь па сваіх». Так, у «экстрэмісцкія фармаванні» запісалі Youtube-канал «Беларуский OSINT "Феникс"», які ў асноўным займаецца не OSINT (выведкай на падставе адкрытых крыніцаў), а крытыкай дэмакратычных сілаў. А ў «экстрэмісцкія матэрыялы» ўнеслі суполку ў «Аднакласніках», якая публікуе праўладную прапаганду.


Нават прарасейская прапаганда ў небяспецы. Як адзначае супольнасць «Витебск, я гуляю», віцебская прарасейская актывістка Эльвіра Мірсалаімава выканала такую песню пра «ўсебеларускі сход», што яе – тую самую актывістку, якую параўноўвалі з даносчыцай Вольгай Бондаравай – нават пачалі параўноўваць з опернай спявачкай Маргарытай Ляўчук, якая высмейвала беларускія рэаліі ў дуэце «Красная зелень».


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10