Праваабаронцы «Вясны» 27 лістапада прызналі палітвязнямі ў Беларусі 18 чалавек.
Сярод іх былы ваяр палка Каліноўскага Васіль Верамейчык, якога В'етнам выдаў Беларусі. Васіля абвінавачваюць паводле арт. 366 Крымінальнага кодэксу РБ у пагрозе службовай асобе, якая выконвае службовыя абавязкі (няцяжкае злачынства на момант першапачатковага падазрэння ў псаванні аўтамабіля). Суда над Верамейчыкам яшчэ не было.
Апрача таго, спіс палітвязняў папоўнілі Таццяна Кашчэева, Уладзімір Кашчэеў, Ігар Бацян, Ілля Нарышкін, Наталля Зайцава, Ян Карліёнаў, Алена Барысюк, Анатоль Шуляк, Анастасія Жыльская, Наталля Мікуліч, Ірына Мазоль, Дзмітрый Голуб, Таццяна Аляксейчык, Аляксандр Яцкевіч, Аляксей Сіленка, Таццяна Бадрэнка, Алена Марозава.
Найчасцей людзей каралі паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або разладу»).
Таксама глядзіце ў сюжэце:
Арсен Рудэнка belsat.eu