навіны

Ізраільскія вайскоўцы захапілі судна, на якім Грэта Тунбэрг плыла ў Газу

Актывістка Грэта Тунбэрг на захопленым ізраільскімі вайскоўцамі судне. Фота:  Israel Foreign Ministry / X
Актывістка Грэта Тунбэрг на захопленым ізраільскімі вайскоўцамі судне. Фота: Israel Foreign Ministry / X
podpis źródła zdjęcia

Ізраільскія сілы ўночы на 9 чэрвеня ўзялі пад свой кантроль судна, якое спрабавала прарваць марскую блакаду сектару Газа. Судна з экіпажам з 12 чалавек, уключаючы актывістку Грэту Тунбэрг, цяпер накіроўваецца ў порт у Ізраілі.

Яхта «Madleen» пад брытанскім сцягам, якой кіруе прапалестынская кааліцыя «Флатылія свабоды», збіралася даставіць сімвалічную дапамогу – рыс і дзіцячае харчаванне – у Газу, каб прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да гуманітарнага крызісу ў гэтым раёне.

Сярод 12 чальцоў экіпажу была шведская экаактывістка Грэта Тунбэрг і Рыма Хасан, дэпутатка Еўрапейскага парламенту ад Францыі.

Але перш чым судна змагло дасягнуць берага, судна было ўзятае на абардаж ноччу. Міністэрства замежных спраў Ізраілю заявіла, што яно знаходзіцца пад ізраільскім кантролем.
,,

«Яхта для сэлфі "знакамітасцяў" шчасна накіроўваецца да берагоў Ізраілю. Чакаецца, што пасажыры вернуцца ў свае краіны», – напісала міністэрства на X.


Чытайце таксама:
Жыхары Палестыны атрымліваюць гарачую ежу ў пунктах гуманітарнай дапамогі. Фота: Majdi Fathi / NurPhoto via Getty Images

Палестынцы ўсё часцей выступаюць супраць «Хамасу»

У МЗС заявілі, што ўсе пасажыры ў бяспецы, «ім далі сэндвічы і ваду. Шоу скончана». Там адзначылі, што гуманітарную дапамогу ад затрыманых актывістаў перададуць у Газу па «рэальных гуманітарных каналах».

Ізраіль увёў марскую блакаду сектару Газа пасля таго, як ХАМАС узяў яго пад кантроль у 2007 годзе. Цяпер, падчас ізраільскай вайсковай аперацыі ў сектары ў адказ на палестынскую атаку 7 кастрычніка 2023 года, большасць з больш чым 2 мільёнаў жыхароў Газы сутыкаюцца з голадам, заяўляюць у Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў. Адмысловая дакладчыца ААН у правах чалавека на Палестынскіх тэрыторыях Франчэска Альбанэзэ падтрымала аперацыю «Флатыліі свабоду» і заклікала іншыя судны кінуць выклік блакадзе Газы.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10