навіны

Партугалія перамагла Іспанію ў фінале Лігі нацыяў УЕФА

Зборная Партугаліі святкуе перамогу ў Лізе Нацыяў УЕФА. Фота: UEFA
Зборная Партугаліі святкуе перамогу ў Лізе нацыяў УЕФА. Фота: UEFA
podpis źródła zdjęcia

Зборная Партугалія ў другі раз выйграла Лігу нацыяў УЕФА, перамогшы ў фінале Іспанію ў серыі пенальці. Абедзве каманды біліся за свой другі трафей, а для іспанцаў гэты фінал стаў трэцім у турніры.

Чытайце таксама:
Цырымонія адкрыцця Нацыянальнага футбольнага стадыёну Беларусі 7 чэрвеня 2025 года. Менск. Фота: president.gov.by

Лукашэнка з помпай адкрыў футбольны стадыён, які з вялікай імавернасцю будзе пуставаць

Зборная Партугалія стала пераможцам пасля таго, як у фінале супраць Іспаніі двойчы параўноўвала лік, а затым узяла верх у серыі пенальці.

Лік на 21-й хвіліне адкрылі іспанцы – Мартын Субімэндзі прабіў пусты кут брамы. Іспанія вяла ў ліку толькі пяць хвілін. Атрымаўшы перадачу ад Пэдру Нэту, Нуну Мэндэш на 26-й хвіліне зраўняў лік. На 45-й хвіліне Пэдры зноў вывеў Іспанію наперад. Але ў другім тайме, на 61-й хвіліне, Крыштыяну Раналду зноў зраўняў лічбы на табло.

Ні ў асноўны, ні ў дадатковы час лік больш не мяняўся, а ў серыі пенальці мацнейшымі выявіліся партугальцы, якім у выніку і дастаўся кубак Лігі Нацыяў.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10