навіны

Кітайскія карткі расейскага банку перасталі прымаць за мяжой. Нават у Кітаі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: appleinsider.ru
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: appleinsider.ru
podpis źródła zdjęcia

У адказ на новыя санкцыі Злучаных Штатаў Амерыкі краіны па ўсім свеце перасталі прымаць кітайскія банкаўскія карткі, выдадзеныя расейскаму банку Газпромбанк. Адмовіліся ад іх нават кітайскія банкі.

Як адзначае ТАСС, банкі Турэччыны, ААЭ, Вугоршчыны, Тайланду, Індыі, Казахстану, Катару, В’етнаму, Паўднёвай Карэі, Тунісу, Егіпту, Аргенціны, Паўднёвай Афрыкі, Узбекістану, Грэцыі, Кітаю і Марока перасталі абслугоўваць банкаўскія карты аплатнай сістэмы UnionPay, выпушчаныя расейскім Газпромбанкам.

Пры спробе зняць грошы ў банкамаце выдаецца папярэджанне аб тэхнічнай памылцы або аб тым, што картка не абслугоўваецца гэтым банкам. Некаторыя банкаматы выводзяць апавяшчэнне аб тым, што банк не дае санкцыі на аперацыі з карткай. Адмова ў абслугоўванні распаўсюджваецца як на карпаратыўныя карткі Газпромбанка, так і на індывідуальныя з сістэмай UnionPay.

,,

UnionPay з’яўляецца кітайскай дзяржаўнай карпарацыяй фінансавых паслуг са штаб-кватэрай у Шанхаі. Яна надае паслугі па працы з банкаўскімі карткамі і з’яўляецца найбуйнейшай картачнай сістэмай у мацерыковым Кітаі. Заснаваная 26 сакавіка 2002 года, UnionPay дзейнічае з ухвалення Народнага банка Кітая. Карткамі UnionPay можна карыстацца ў 181 краіне і рэгіёне па ўсім свеце. У 2015 годзе UnionPay абагнала Visa і Mastercard па агульным аб’ёме плацяжоў, зробленых кліентамі. Аднак толькі 0,5 % ад гэтага аб’ёму плацяжоў было зроблена за межамі Кітаю.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Vincent Kessler / Reuters / Forum)

Сапраўднае Made in China. Улады Беларусі знайшлі замену для SWIFT і Visa з Mastercard. Ці спрацуе?

навіны

21 лістапада больш як 50 расейскіх банкаў, 40 рэгістратараў каштоўных папер і 15 чыноўнікаў, звязаных з фінансавай сферай, трапілі пад новы пакет санкцыяў з боку ЗША. У ліку іншых пад санкцыі трапіў Газпромбанк, які ў той самы дзень папярэдзіў аб «цяжкасцях» у трымальнікаў картак UnionPay за мяжой і параіў іх уладальнікам «найбліжэйшым часам зняць гатоўку».

Нагадаем, што з 2022 года праз заходнія санкцыі з прычыны вайны ва Украіне UnionPay пачалі ўкараняць і ў Беларусі. Белгазпрамбанк пра праблемы з карткамі пасля 21 лістапада не паведамляў.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10