Сапраўднае Made in China. Улады Беларусі знайшлі замену для SWIFT і Visa з Mastercard. Ці спрацуе?
16.09.2022, 18:31
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Vincent Kessler / Reuters / Forum)
podpis źródła zdjęcia
Якасць і эфектыўнасць сістэмы пад сумневам
Саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў расейскай вайне супраць Украіны балюча ўдарыў па беларускіх банках: адключэннем шэрагу з іх ад SWIFT і перабоямі ў працы Visa і Mastercard. У Савеце Міністраў заяўляюць, што знайшлі кітайскія альтэрнатывы, якія змогуць замяніць палітычна ненадзейныя заходнія аналагі. Але эфектыўнасць такіх заменаў усё ж пад вялікім пытаннем.
Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў 6 верасня распавёў пра запланаванае падключэнне беларускіх банкаў да нацыянальнай кітайскай сістэмы банкаўскіх пераводаў CIPS. Першым да яе падключыцца «Беларусбанк», а потым і іншыя фінансавыя ўстановы.
«Гэта адмысловая сістэма плацяжоў, якая ёсць альтэрнатывай SWIFT», – сказаў Снапкоў.
Таксама ў Беларусі плануюць актыўна ўкараняць кітайскую плацежную сістэму UnionPay. Пачаць выпускаць такія карткі «Беларусбанк» мае намер ужо ў снежні.
«Гэта значыць, карткі, якімі беларусы змогуць разлічвацца ўнутры краіны, у Кітаі і яшчэ ў больш як сотні краінаў свету», – заявіў віцэ-прэмʼер.
Усе гэтыя рашэнні прымаюцца не ад добрага жыцця. Пасля таго, як рэжым Аляксандра Лукашэнкі падтрымаў агрэсію Расеі супраць Украіны, беларускія банкі сутыкнуліся з цяжкімі заходнімі санкцыямі. Так, 20 сакавіка ад SWIFT адключылі «Белаграпрамбанк», банк «Дабрабыт» і «Банк развіцця». 14 чэрвеня да іх далучыўся і «Белінвестбанк».
Адключэнне ад SWIFT ставіць крыж на звыклых спосабах пераводу грошай у іншую краіну або атрыманні іх з-за мяжы. Час і кошт такіх аперацыяў значна ўзрастае, а ў некаторых сітуацыях яны робяцца амаль немагчымымі. Перш за ўсё, адключэнне ад SWIFT банкаў сурʼёзна ўскладняе працу бізнесу, падштурхоўваючы яго да адмовы ад супрацы з банкамі з «чорнага спісу».
Таксама праз санкцыі і абмежаванні, накладзеныя плацежнымі сістэмамі Visa і Mastercard, кліенты «Сбербанку», «Банку ВТБ», «БелВЭБ», банку «Дабрабыт» і «Белінвестбанку» пазбавіліся магчымасці выкарыстоўваць свае карткі за мяжой, у тым ліку пры плацяжах у інтэрнэце. Карыстальнікі замежных картак займелі аналагічныя праблемы ў Беларусі падчас правядзення аперацыяў, звязаных з гэтымі банкамі. Шэраг банкаў перастаў працаваць і з замежнымі онлайн-сэрвісамі, у тым ліку ApplePay, Samsung Pay і іншымі. Нават з пераводамі з карткі на картку ў межах Беларусі могуць узнікнуць праблемы. Развязаць іх, выглядае, і маюць пошукі ўладамі Беларусі кітайскіх альтэрнатываў. Праўда, казаць пра паўнавартасную замену пакуль не даводзіцца.
Сістэма трансгранічных міжбанкаўскіх плацяжоў CIPS дзее ў КНР з 2015 года. На канец чэрвеня ў ёй налічваўся 1341 удзельнік, але толькі 76 мелі поўны доступ да працы сістэмы, а астатнія 1265 – ускосны. Сярод непрамых удзельнікаў больш як 76 % месцяцца ў Азіі, а ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы – толькі 17 %. У сістэме, як заяўляецца, штодня праводзяць больш як 17 тыс. трансакцыяў амаль на 320 млрд юаняў, або каля 46 млрд долараў. Для параўнання: SWIFT налічвае больш як 11 000 чальцоў і апрацоўвае больш як 42 млн трансакцыяў штодня.
,,
«CIPS – гэта кітайская сістэма банкаўскіх пераводаў, а SWIFT – гэта ўсё ж абмен фінансавымі паведамленнямі паміж фінансавымі інстытутамі ў свеце. Праз гэты недахоп, які ёсць у CIPS, абмен фінансавымі паведамленнямі ў ім вельмі абмежаваны. Шмат якія кітайскія банкі ўсё адно вымушаныя падключацца да SWIFT, каб рабіць такога кшталту аперацыі», – сказала ў каментары «Белсату» старэйшая навуковая работніца даследчага цэнтру BEROC Настасся Лузгіна.
Як адзначае The Washington Post са спасылкай на кітайскія звесткі, «большасць банкаў, якія выкарыстоўваюць CIPS, надалей абменьваюцца звесткамі праз SWIFT або праз звычку, або таму, што ў іх не ўсталяваны адмысловы інструмент абмену паведамленнямі CIPS, або і тое, і другое». Народны банк Кітаю летась фактычна стварыў супольнае прадпрыемства са SWIFT, каб прапаноўваць паслугі лакальнай сеткі і захоўваць інфармацыю пра паведамленні ў КНР.
Таксама, адзначае Настасся Лузгіна, у сістэмаў розныя прынцыпы працы. Калі SWIFT уяўляе сабой карпаратыўную кампанію, якая ўключае ў сваім кіраўніцтве шэраг фінансавых інстытутаў-акцыянераў з шэрагу краінаў са штаб-кватэрай у Бельгіі, то CIPS – гэта нацыянальная кітайская сістэма, што «таксама накладае пэўнага кшталту абмежаванні». У прыватнасці, зарэгістравацца ў CIPS некітайскім рэзідэнтам нельга. Яны могуць стаць удзельнікамі сістэмы толькі праз банк, які ёсць рэзідэнтам Кітаю.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Costfoto / ddp images / Forum)
Акрамя таго, важна ўлічваць і той факт, што CIPS прызначаны для выканання трансакцыяў у кітайскіх юанях. З імі сапраўды праца робіцца прасцейшая. Расейскія банкі, якія супрацоўнічаюць з плацежнай сістэмай з КНР не першы год, прызнаюць, што дзякуючы падключэнню да CIPS паскараецца апрацаванне плацяжоў банкамі-карэспандэнтамі, зніжаецца нагрузка на сферу бяспекі, скарачаюцца камісійныя выдаткі.
«Але юань – гэта валюта, якая мае абмежаванні ў канвертацыі, яго рынак больш кантралюецца з боку кітайскіх уладаў, у адрозненні ад долара і еўра, абмежаванняў на куплю і продаж якіх няма. І гэта таксама падчас працы з кітайскімі юанямі трэба ўлічваць», – кажа эканамістка.
Настасся Лузгіна таксама мяркуе, што супраца з кітайскімі партнёрамі можа быць ускладненая для тых беларускіх банкаў, якія ўжо трапілі пад санкцыі і былі адключаныя ад SWIFT ці ёсць «дочкамі» падсанкцыйных расейскіх банкаў.
«Кітайскія фінансавыя інстытуты могуць проста не захацець супрацоўнічаць з беларускімі банкамі, баючыся накладання другасных санкцыяў на іх самых. Абысці такім чынам санкцыі і праз кітайскія банкі неяк супрацоўнічаць з заходнімі партнёрамі, як гэта, пэўна, мяркуецца, будзе ўсё адно праблематычна. Але развіваць супрацу з Кітаем магчыма», – заяўляе суразмоўца.
Аналагічнай думкі прытрымліваецца і расейскі эксперт у сферы фінансавых тэхналогіяў і электронных плацяжоў Аляксандр Васкабойнікаў, паводле якога, «курс на юань як на міжнародную рэзервовую валюту і інтэграцыя з доларавымі плацежнымі сістэмамі для Кітаю цяпер – больш прыярытэтныя кірункі» за працу з падсанкцыйнымі банкамі.
,,
«Зыходзячы з усіх складанасцяў – CIPS нашмат меншая за SWIFT, інакш працуе і толькі з юанямі, ды боязь кітайцаў трапіць пад другасныя санкцыі – знайсці замену SWIFT у фармаце CIPS будзе цяпер проста немагчыма», – робіць выснову Настасся Лузгіна.
На развіццё ж CIPS да ўзроўню SWIFT, на яе думку, сыдуць гады.
Пра нежаданне Пекіну нарывацца на заходнія санкцыі, каб дапамагчы Менску і Маскве, можа сведчыць і той факт, што кітайская UnionPay ужо абмежавала прыём у Расеі сваіх картак, выпушчаных за мяжой. Як і ў выпадку з Visa і Mastercard, карткамі UnionPay замежных банкаў больш нельга расплаціцца ў гандлёвых пунктах, якія выкарыстоўваюць тэрміналы банкаў пад санкцыямі, піша РБК.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Costfoto / ddp images / Forum)
Паводле выдання, зроблена гэта было яшчэ «ў красавіку – траўні, пасля ўвядзення санкцыяў». Але афіцыйна кампанія ніяк не абвяшчала пра абмежаванні працы з санкцыйнымі банкамі.
Ды і сама UnionPay далёкая ад сваіх заходніх аналагаў. Калі Visa і Mastercard працуюць прыкладна ў 200 і 210 краінах і тэрыторыях адпаведна, то кітайская UnionPay на сваім сайце кажа толькі пра 157. Больш за тое, паводле водгукаў, у некаторых краінах UnionPay не працуе – у прыватнасці, у ЗША і Ізраілі, хоць яны і ёсць у спісе месцаў, дзе прымаюць UnionPay.
Ды і пры аплаце онлайн шматлікія сайты не прымаюць картку UnionPay. Так, карыстальнікі скардзяцца на сайт Turkish Airlines, які спісвае грошы, а бронь на авіяквіток не пацвярджае. Таксама UnionPay не працуе з Apple Pay, Samsung Pay і Google Pay, хіба што – з Huawei Pay.
Акрамя таго, камісія за выпуск і карыстанне картак UnionPay занадта вялікая, а бонусы ад іх – наадварот, занадта маленькія. Ды і пры пераводзе, зняцці грошай і пакупках з карткай UnionPay адбываецца падвойная ці нават патройная канвертацыя валюты.
Як адзначае Настасся Лузгіна, у Беларусі карткі UnionPay ужо выпускае «Белгазпрамбанк», але магчымасць іх выкарыстання ў краіне дагэтуль не развітая.
,,
«Далёка не ўсе гандлёвыя тэрміналы ўнутры Беларусі на гэты момант прымаюць карткі UnionPay. Не ўсе банкаматы працуюць з імі: недзе каля 50 % прымаюць, і каля 50 % не прымаюць. Таму патрэбнае развіццё інфраструктуры прынамсі ўнутры краіны», – кажа эканамістка.
Дый беларускія банкі таксама могуць сутыкнуцца з адмовамі ў працы картак UnionPay праз санкцыі. Пакуль жа ў Беларусі сітуацыя з працай Visa і MasterCard не такая крытычная, як у Расеі.
«Афармляць картку UnionPay добра тым, хто збіраецца пастаянна ездзіць у Расею ці Кітай. Таксама гэтая сістэма актыўна працуе ў Егіпце, Турцыі – калі людзі плануюць туды выезд на адпачынак, то гэта можа быць альтэрнатывай Visa і MasterCard», – заяўляе суразмоўца.
Так што, і ў выпадку з карткамі кітайскія аналагі замяніць заходнія пакуль не здольныя. Таму і заявы афіцыйных уладаў пра альтэрнатыву гучаць больш пераканаўча, чым на самой справе.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.