навіны

У Грузіі падлічылі больш за 99 % бюлетэняў: лідаруе кіроўная партыя

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: jam-news.net
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: jam-news.net
podpis źródła zdjęcia

Пасля падліку 99,4 % галасоў на парламенцкіх выбарах у Грузіі перамагае кіроўная партыя «Грузінская мара». Яна набрала 54,19 % галасоў. 

Галасы за астатнія партыі размеркаваліся такім чынам: Кааліцыя за перамены – 10,85 %, «Адзінства – нацыянальны рух» – 10,1 %, «Моцная Грузія» – 8,76 %, «Гахарыя – за Грузію» – 7,75 %.

Вядома, што «Грузінская мара» зазнала паразу на выбарах у Тбілісі, а таксама ў гарадах Руставі, Кутаісі, Батумі і Цаленджыха, паведамляе «Newsgeorgia» са спасылкаю на звесткі грузінскай ЦВК. У той жа час пераважную большасць галасоў «Грузінская мара» набрала ў гарадах армянскай і азербайджанскай дыяспары: Ахалкалакі – 88 %, Нінацмінда – 90 %, Марнэулі – 80 %, Болнісі – 81 %.

Чатыры апазіцыйныя партыі – удзельніцы Хартыі дзеянняў, паводле якой бралі на сябе абавязак вярнуць Грузію на шлях рэформаў і ўзнавіць перамовы аб уступленні ў Еўразвяз, набралі разам 37,46 % галасоў.

Бліжэй да ночы 26 кастрычніка яны заявілі пра непрызнанне вынікаў выбараў і намер пачаць вулічныя акцыі пратэсту. 

Яўка на выбары склала 58,94 %. Гэты больш, чым у папярэднія гады, але недастаткова для таго, каб апазіцыя змагла паказаць лепшы вынік.

26 кастрычніка ў выбарах у парламент Грузіі, што складаецца са 150 дэпутатаў, узялі ўдзел 18 партыяў.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10