Расейскія войскі ўночы з 15 на 16 чэрвеня атакавалі аб’екты ва Украіне. Тым часам украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расея плануе далейшыя атакі супраць украінскай энергетыкі, у прыватнасці існуе пагроза атамнай інфраструктуры.